Міхаіл Браніслававіч Тумеля (1963, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі рэжысэр, аніматар. У працах дасьціпна асучасьнівае беларускую гісторыю і фальклёр. Выкарыстоўвае ўнікальную беларускую тэхніку выцінанкі.
У дзяцінстве маляваў мультгерояў, малюнкі якіх выразаў з часопіса «Савецкі экран». У 1978 годзе, у 15-гадовым узросьце, пачаў практыкаваньні ў цэху мультыплікацыі студыі «Беларусьфільм». У 1980 г. паступіў на архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Пасьля сканчэньня інстытуту атрымаў разьмеркаваньне на кінастудыю «Беларусьфільм», дзе працаваў расфарбоўнікам і фазоўнікам. У 1986 г. паступіў на Найвышэйшыя рэжысэрскія курсы(ru) ў Маскву[1].
У 1989—1999 — рэжысэр менскай студыі «АФ-Цэнтр», адначасова ў 1998—2000 працаваў па кантракце на анімацыйных студыях у Маскве, Портлэндзе (ЗША) і Сэуле (Паўднёвая Карэя), у 1992—1993 вёў заняткі па асновах анімацыі на курсах пры к/с «Троицкий мост» (С.-Пецярбург).
Быў сувядоўцам праграмы «Мультыклюб» на беларускім тэлебачаньні ў 1994—2005. Зьняў шэраг рэклямных ролікаў і ТБ-заставак. Супрацоўнічае са студыямі «Пилот», «Панорама». Чалец АСІФА. Здымаўся ў дакумэнтальных сэрыялах «Мир анимации или анимации мира» (2001), «Фабрика чудес» (сэрыя «Режиссёр-мультипликатор», 2005), «Невесомая жизнь» (2006).
Фільмаграфія

- 1988: «Марафон»(ru) (рэжысэр), «Рыса»(ru) (рэжысэр)
- 2000: «Мячык» (рэжысэр)
- 2006: «Непахісны Чэн» (рэжысэр)
- 2007: «Аповесьць мінулых гадоў»
- 2008: «Беларускія прымаўкі»
- 2010: «Выцінанка-выразанка»
- 2011: «Беларускія прымаўкі»
- 2012: «Як служыў жа я ў пана» (рэжысэр)
Узнагароды
- «Выцінанкі-выразанкі» — прыз за лепшую рэжысуру на Адкрытым расейскім фэстывалі анімацыйнага кіно, Суздаль 2011[2]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.