Набярэжныя Чаўны
горад у Татарстане (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Набярэ́жныя Чаўны́[3] (па-расейску: Набережные Челны), або Яр Чаллы (па-татарску: Yar çallı / Яр Чаллы) — места ў Расеі, у складзе Рэспублікі Татарстану. Насельніцтва на 2019 год — 533 907 чалавек (другое паводле колькасьці насельніцтва места Татарстану). Заснаванае ў 1626 годзе, мае статус места з 1930 году. Буйны прамысловы цэнтар.
Набярэжныя Чаўны знаходзяцца ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Татарстан, на левым беразе ракі Камы, за 237 км на паўднёвы ўсход ад Казані.
Remove ads
Гісторыя
У 1626 годзе сяляне-расейцы зь Ялабугі заснавалі Чаўноўскі пачынак (цяпер у межах Набярэжных Чаўноў), а сам горад вырас з заснаванага крыху пазьней суседняга сяла Бярэжныя Чаўны.
У канцы XIX ст. сяло становіцца буйным цэнтрам хлебнага гандлю.
10 жніўня 1930 быў нададзены статус гораду. Хутка вырас пачынаючы з 1970-х гадоў, дзякуючы будаўніцтву Камскага аўтамабільнага заводу. У 1982-1988 гадох меў назву Брэжнеў (у гонар былога кіраўніка СССР Леаніда Брэжнева).
Remove ads
Прамысловасьць
Аб’ём прамысловай прадукцыі прадпрыемстваў гораду складае 20 % ад агульнага аб’ёму выпуску Татарстану. Асноўныя галіны — машынабудаваньне, электраэнэргетыка, будаўнічая індустрыя, перапрацоўчая прамысловасьць, харчовая прамысловасьць. Прадпрыемствы — ААТ «КамАЗ», АТ «Татэлектрамаш», «Кардонна-папяровы камбінат», АТ «Камгэсэнэргабуд», карпарацыя «РАССТАЛ», ААТ «ЗЯБ», Ніжнекамская ГЭС магутнасьцю 1248 Мвт, Набярэжначаўноўская ЦЭЦ, а таксама разьмешчаная непадалёк Заінская ГРЭС.
Remove ads
Асобы
Славутасьці
- Мячэт Таўба
- Саборны мячэт Джаміг (у стадыі будаўніцтва па стане на 2019 год)
- Сьвята-Ўзьнясенскі сабор
- Храм Сьвятых Касмы і Даміяна
- Музэй гісторыі гораду
- Помнік Уладзімеру Высоцкаму
Галерэя
- Мячэт Таўба
- Сьвята-Ўзьнясенскі сабор
- Храм Сьвятых Касмы і Даміяна
- Вытворчы корпус КамАЗу
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads