Надзея Мікуліч
беларуская сьпявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Надзе́я Анато́леўна Міку́ліч (нар. 14 студзеня 1953) — беларуская сьпявачка, кампазытарка. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Навучалася ў Гарадзенскай музычна-пэдагагічнай вучэльні, займалася баскетболам, выступала ў жаночым вакальна-інструмэнтальным ансамблі «Чараўніцы»[1].
У 1972—1980 была вакалісткай ВІА «Верасы». Стала першай выканаўцай песьні Эдуарда Ханка «Малиновки заслыша голосок»[1], а таксама «Любишь не любишь», «Чур-чура», «Зарянка», «Я живу в заповедном краю», «Пусть будет мир цветным» («Белым будь снег и чистым»), вельмі папулярных у СССР у пачатку 1980-х рокаў.
З ансамблю Надзея сышла ў дэкрэтны адпачынак, але назад ужо не вярнулася. Голас на пэўны час зьнік, пасьля вярнуўшыся ўжо больш нізкім.
Надзея Мікуліч выконвае песьні беларускіх, расейскіх кампазытараў ды ўласныя. Сярод апошніх — «Ой, бяда», «Тем, кто любит», «Родимый дом», «Только мама» й іншыя. Зь песьняй «Ксеня» Ўладзімера Будніка, якую шмат хто лічыць народнай, Надзея Мікуліч стала дыпляманткай Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.
Выпусьціла 4 аўдыяальбомы, 3 кампакт-кружэлкі.
Remove ads
Сям’я
Муж Надзеі Барыс Белы працаваў адміністратарам калектыву «Верасы»[1]. Цяпер выступае на сольных канцэртах, часам разам з Рыгорам Палішчуком.
Дыскаграфія
- «Тем, кто любит» (2005)
- «Святая муза» (2008)
- «Я вернусь» (2008)
Літаратура
- Д.П. МІКУЛІЧ НАДЗЕЯ (Микулич Надежда, Mikulich Nadzeya) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 181–182. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads