Верасы
беларускі гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Верасы́» — беларускі вакальна-інструмэнтальны ансамбль, створаны ў 1971 року. Самыя вядомыя песьні гурту: «Малиновка», «Завіруха», «Карнавал», «Я у бабушки живу», «Белый парус».
Remove ads
Мінуўшчына
Ансамбль «Верасы» быў створаны ў пачатку 1970-х рокаў пры Беларускай дзяржаўнай філярмоніі як выключна дзявочы калектыў[1]. Ідэя стварэньня калектыву належала студэнтцы кансэрваторыі Таісіі Тлехуч (Міронавай), якая намагалася стварыць аналягічны «Песьнярам», але жаночы гурт.
У першы склад «Верасоў» увайшлі Ядвіга Паплаўская, Люцына Шамяткова, Таісія Тлехуч і Тацяна Тарасава, у 1972 року прыйшлі Людміла Ісупава і Надзея Мікуліч.
Ансамбль пачаў актыўную гастрольную дзейнасьць з заслужаным сьпеваком БССР Эдуардам Міцулем[2]. Праз два гады ў гурт прыйшоў акампаніятарскі калектыў пад кіраўніцтвам Юрыя Рымашэўскага, а таксама зь цікавасьці да сваёй будучай жонкі да калектыву далучыўся Аляксандар Ціхановіч[3].
У 1974 року на пятым Усесаюзным конкурсе артыстаў эстрады ўжо пасьля першага туру малады калектыў зьвярнуў на сябе ўвагу журы і слухачоў. Пасьпяхова выступіўшы ў другім і трэцім турах зь песьняй Аляксандры Пахмутавай на словы Мікалая Дабранравава «В песнях останемся мы», ансамбль «Верасы» стаў ляўрэатам конкурсу[4]. Па звальненьні Юрыя Рымашэўскага новым кіраўніком «Верасоў» стаў кампазытар Васіль Раінчык, даўні сябар Аляксандра Ціхановіча[5].
У 1979 року кампазытар Эдуард Ханок прапанаваў «Верасам» песьню «Малиновка». Песьню запісалі на фірме «Мелодия», у першым і трэцім запевах саліраваў Аляксандар Ціхановіч, у другім сьпявалі Надзея Мікуліч, Галіна Пучкова і Ядвіга Паплаўская, якая і прыдумала дадаць у аранжаваньне знакамітую сьвістульку. Аднак на «Песьні-80» «Малінаўку» паказалі крыху ў іншым складзе: на сцэну выйшлі Сьвятлана Скачко і Надзея Дайнэка, а гучала фанаграма, запісаная зусім ня імі. Ядвіга Паплаўская і Надзея Мікуліч не маглі прысутнічаць на запісе, бо сышлі ў дэкрэтныя адпачынкі. Пасьля ашаламляльнага посьпеху «Малінаўкі» «Верасы» ўвайшлі ў эліту савецкай эстрады[5].
У 1980 року ансамбль у ліку ганаровых гасьцей быў запрошаны на фэстываль «Залаты Арфэй» у Баўгарыі. У гэтым жа годзе ансамбль пакінулі Леанід Кошалеў, Люцына Шамяткова, Надзея Мікуліч.
У 1982 року да ансамбля далучылася жонка Васіля Раінчыка Ірына Цьвяткова, якая грала на клявішных.
У 1983 року ансамбль узяў удзел у здымках тэлепраграмы «Навагодні атракцыён», якую вялі Ігарь Кіё і Ала Пугачова. Песьня «Карнавал» Васіля Раінчыка, якую паказалі ў перадачы, стала гітом 1984—1985 рокаў.
У 1986 року выбухнуў «наркатычны скандал» з мэтаю ўстараніць Аляксандра Ціхановіча з ансамблю. У кішэню канцэртнага касьцюму быў падкладзены пакунак марыхуаны, пасьля чаго Ціхановіча арыштавалі па абвінавачваньні ва ўжываньні і распаўсюджаньні наркотыкаў, за што пагражала 10 гадоў турэмнага зьняволеньня. Аднак пры затрыманьні Аляксандар Ціхановіч быў у іншых штанах, а на судзе высьветлілася, што канцэртны касьцюм, у якім былі знойдзеныя забароненыя рэчывы, занадта вялікі для Ціхановіча. Сьпявак быў апраўданы і мог вярнуцца ў ансамбль, аднак разам зь Ядвігай Паплаўскай сышоў стуль у толькі што створаны аркестар пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
У ансамбль «Верасы» прыйшлі новыя артысты, найбольш вядомыя зь якіх — Ліка Ялінская і Ірына Дарафеева.
Цяпер «Верасы» выступаюць з сольнымі канцэртамі, зьяўляючыся ўдзельнікам Беларускага моладзевага тэатру эстрады.
Remove ads
Склад
- Васіль Мельнічак
- Аляксандра Гарбаценка
- Марыя Стэпушчонак
- Мікіта Касьцюкевіч[6]
Дыскаграфія
EP, SP
«Мелодия» № Г62-04681-2 М62-37491-92
«Мелодия» № Г62-05203-4
«Мелодия» № Г62-07239-40 \ С62-11969-70
«Мелодия» № С62-12365-6
«Мелодия» № С62-15469-70
«Мелодия» № С62 27339 007
LP
«Балкантон» № BTA 20801
«Мелодия» № С60-14331-32 1980
«Мелодия» № С60 24619 001 — 24621 008
CD
«Мелодия» № MEL CD 60 01410
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads