Над ракою Арэсай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Над ракою Арэсай» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў траўні 1933 году ў Менску і ў камуне імя БВА. Упершыню апублікаваная 29—30 чэрвеня 1933 году ў Менску ў газэце «Звязда». Аўтограф паэмы захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва.[1]
Remove ads
Гісторыя стварэньня
Асновай для стварэньня паэмы паслужылі шматлікія паездкі Купалы па калгасах, саўгасах, новабудоўлях, наведваньне камуны і саўгасу, заснаваных на Мар’інскіх балотах у Любанскім раёне Менскае вобласьці недалёк ад ракі Арэсы. Асушваньне балотаў у 1930-я гады ўспрымалася як глыбока рэвалюцыйная зьява. Правобразамі герояў паэмы былі рэальныя асобы, паэт нават не зьмяняў іх прозьвішчы. Разам з тым паэма не зьяўляецца фатаграфіяй фактаў: Купала надаў паэтычным карцінам і вобразам характар шырокіх мастацкіх абагульненьняў.[1]
Remove ads
Апісаньне
Жанр твору — паэтычны рэпартаж, грамадзянска-публіцыстычная лірыка. Паэме ўласьцівыя гераічны патас і рамантычнае гучаньне. Галоўная ідэя твору — сьцьвярджэньне ўсепераможнае сілы свабоднае працы. Канфлікт паэмы — тыповы канфлікт суворага, гераічнага часу — вынікае з таго, што некалькі камунараў не захацелі быць як усе і паставілі прыватныя інтарэсы вышэй за грамадзкія.[1]
Паэме ўласьцівы лёгкі, зьменлівы рытм, багацьце інтанацыйнага малюнку, песенная яснасьць, прастата паэтычнае думкі.[1]
Remove ads
Пераклады і мастацкія ўвасабленьні
Паэма перакладалася на шматлікія замежныя мовы: башкірскую (М. Сюндзюкле), ідыш (З. Аксэльрод), кітайскую (Ду Чэн Нань), латыскую (А. Баладыс, Ю. Ванаг), летувіскую (В. Бложа, А. Жукаўскас, Ф. Садайніс), польскую (Я. Маўшынская, К. Яворскі), расейскую (С. Гарадзецкі, М. Ісакоўскі, М. Сьвятлоў), румынскую (С. Дэлчу), украінскую (А. Малышка, Т. Масэнка, М. Цярэшчанка), францускую (Л. Арагон). Аднайменную кантату напісаў М. Аладаў. Ілюстравалі паэму М. Бельскі, І. Давідовіч, А. Кашкурэвіч, Л. Лейтман, Б. Малкін, С. Раманаў, М. Рыжыкаў, І. Стасевіч, А. Тычына, В. Шаранговіч, Я. Чарняцін.[1]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads