Арэса

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Арэса
Remove ads

Арэ́са, Раса́ — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Пцічы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай і Гомельскай абласьцях. Даўжыня 128 км. Плошча вадазбору 3620 км². Выдатак вады ў вусьці 16,7 м³/с. Агульны спад ракі 32,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,26 .

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

  • Правыя: Асьвіца, канава Дабрынка, Таліца
  • Левыя: Солан, Нешчанка, магістральны канал Чабускі, магістральны канал Слаўкавіцка-Ямінскі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Ляўкоў Старадароскага раёну, цячэ ў Любанскім і Рудабельскім раёнах Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, ніжняя плынь у Прыпяцкім Палесьсі.

Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі шырынёй 0,3—1 км. Абалона пераважна двухбаковая, ніжэй за вёску Падарэсьсе яе шырыня 0,1—1 км. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго ад 5—10 м у вярхоўі да 30—35 м у ніжняй плыні. Сустракаюцца невялікія, затапляльныя пясковыя выспы[1].

Жыўленьне ракі мяшанае, пераважна сьнегавое. Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў 2-й дэкадзе сакавіка і доўжыцца 40—80 дзён, затапляе вялікія прасторы, у тым ліку асушаных балатоў. Максымальны выдатак вады каля вёскі Андрэеўка (за 12 км ад вусьця) адзначаны ў 1931—301 м³/с, найменшы — у 1927 каля вёскі Андрэеўка (2,14 м³/с). Летне-восеньская межань доўжыцца каля 5 месяцаў. Рака замярзае ў 2-й палове сьнежня, крыгалом — у 2-й дэкадзе сакавіка. У верхняй плыні, за 7 км на поўнач ад места Любань, Любанскае вадасховішча, якое ўваходзіць у Арэскую мэліярацыйную сыстэму і істотна ўплывае на гідралягічны рэжым Арэсы, бо затрымлівае веснавыя воды (65 млн м³). На шэрагу асушальных каналаў усталяваныя шлюзы-рэгулятары. Рэжым ракі вывучаўся на 5 пастах, адзін зь іх — пры в. Андрэеўцы дзейнічае і ў наш час[2].

Рэльеф вадазбору ў паўночнай частцы слабаўзгорысты ў спалучэньні з раўнінным, на поўдні — плоскі. Лясы мяшаныя, значна забалочаныя. Пераважаюць іглічныя пароды. Сярод балотаў левабярэжжа сустракаюцца азёры, найбольшае зь іх — возера Вячэра.

Рака атрымала шырокую вядомасьць па апублікаваньні ў 1933 годзе паэмы Янкі Купалы «Над ракою Арэсай».

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads