Настаўніцкая газэта

газэта Беларусі, заснаваная ў 1945 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Наста́ўніцкая газэ́та» (наркам. Настаўніцкая газета) — дзяржаўная беларускамоўная газэта Беларусі, заснаваная ў сьнежні 1945 году.

Хуткія факты Тып, Уладальнік ...

Асьвятляе пытаньні адукацыі, выхаваньня і пэдагогікі. Апавяшчае пра пераўладкаваньне агульнаадукацыйнай, вышэйшай і прафэсійнай школы. Разьмяшчае агляды разьвіцьця асьветы ў Беларусі і за мяжой. Адрасуецца настаўнікам, выкладнікам, навукоўцам, навучэнцам, студэнтам і бацькам[1]. На 2020 год выходзіла тройчы на тыдзень у аўторак, чацьвер і суботу[2]. У газэце працавала 23 журналісты, у тым ліку 5 абласных карэспандэнтаў па-за Менскай вобласьцю. Рэдакцыя налічвала 7 аддзелаў: вышэйшай школы і навукі, кіраваньня адукацыяй, праблемаў выхаваньня, прафэсійна-тэхнічнай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі, рэклямы, сацыяльных праблемаў, школ[3].

Мае 7 штомесячных дадаткаў: «Абітурыент»[4], «Адукацыйная прастора»[5], «Партфоліё»[6], «Псыхоляг у школе»[7], «Сацыяльны ракурс»[8], «Утульная хатка»[9] і «Шосты дзень»[10].

Remove ads

Мінуўшчына

Са сьнежня 1945 году «Настаўніцкая газэта» выходзіла штотыдзень. З 1958 году газэту сталі выдаваць двойчы на тыдзень. У 1998 годзе газэту пачалі выпускаць тройчы на тыдзень[1]. 6 траўня 2015 году «Настаўніцкая газэта» перамагла ў намінацыі «Лепшае галіновае выданьне» на 9-м Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Залатая Літара»[11]. У 2020 годзе на сайт газэты штомесяц заходзіла 13 000 наведнікаў[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads