Наталі Портман

ізраільска-амэрыканская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Наталі Портман
Remove ads

Наталі Портман (па-ангельску: Natalie Portman), сапраўднае Наталі Гэршлаг (па-габрэйску: נטלי הרשלג, па-ангельску: Natalie Hershlag; нарадзілася 9 чэрвеня 1981 году, Ерусалім, Ізраіль) — амэрыканская акторка габрэйскага паходжаньня, якая мае падвоенае грамадзянства ЗША і Ізраілю. Ейнай першай роляй у прафэсійным кіно зьяўляецца роля сіраты ў фільме Люка Бэсона «Леон», які выйшаў у сьвет у 1994 годзе, але асноўны посьпех прыйшоў да акторкі, дзякуючы ролі Падмэ Амідала ў трылёгіі «Зорныя Войны», у фільмах 1999, 2002 і 2005 гадоў[2]. У 1999 годзе Наталі паступіла ў Гарвардзкі ўнівэрсытэт, каб вывучаць псыхалёгію, ужо працуючы ў якасьці акторкі. Яна скончыла навучаньне й атрымала ступеню бакаляўра ў 2003 годзе[3][4].

У 2010 годзе Портман зьнялася ў псыхалягічным трылеры «Чорны лебедзь». Ейная гульня атрымала пахвалу крытыкаў і прынесла ёй другі «Залаты Глёбус», прэмію Гільдыі кінаактораў, прэміі BAFTA, асацыяцыі тэлевізійных кінакрытыкаў й прэмію Амэрыканскай кінаакадэміі за найлепшую жаночую ролю ў 2011 годзе.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads