Нацыянальная сымболіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальная сымболіка — комплекс унівэрсальных сэмантычных знакаў, колераў, выяваў, якія складаюць гістарычную традыцыю і этнічную памяць нацыі (народа), яго эстэтычны густ і сьветаўспрыманьне, філазофскае асэнсаваньне свайго месца ў цывілізацыі[1]. Мае сувязі з нацыянальна-вызвольным або культурна-адраджэнскім рухам і ўвасабляе аб’яднаньне нацыі ў змаганьні за дзяржаўнае самавызначэньне[2]. Цесна спалучаецца з нацыянальнай ідэяй[3].


Звычайна комплекс нацыянальнай сымболікі складаецца з гербу, сьцяга і гімну. Прапанаваны нацыянальнымі элітамі і прыняты ды замацаваны ў сьвядомасьці насельніцтва такі комплекс разглядаецца як своеасаблівы «код нацыі»[3].
Remove ads
Беларуская нацыянальная сымболіка
Комплекс беларускай нацыянальнай сымболікі ўвасабляе гістарычны герб Пагоня і створаны на яго аснове бел-чырвона-белы сьцяг[1]:
- Пагоня — дзяржаўны герб Беларусі, традыцыйны нацыянальны герб беларусаў[1], з колераў якога ўтвараецца нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта выява ўзброенага вершніка на белым кані на чырвонай тарчы. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — тарчу з шасьціканцовым крыжам. Дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі, гістарычна-культурная каштоўнасьць Беларусі[4]
- Бел-чырвона-белы сьцяг[a][5] — гістарычны нацыянальны сьцяг беларусаў[1], дзяржаўны сьцяг Беларусі (з 1918 году). Гэта палотнішча памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі. Утвараецца зь беларускіх нацыянальных колераў[6] на аснове традыцыйнага нацыянальнага гербу Пагоні[1]. Гістарычна-культурная каштоўнасьць беларускага народа[7], зьвязаная зь дзьвюма найважнейшымі падзеямі беларускай гісторыі — абвяшчэньнем незалежнасьці нацыянальнай дзяржавы 25 сакавіка 1918 году і яе аднаўленьнем 25 жніўня 1991 году[8].
На статус беларускага нацыянальнага гімну прэтэндуюць некалькі твораў, сярод якіх вылучаецца дзяржаўны гімн Беларускай Народнай Рэспублікі — Мы выйдзем шчыльнымі радамі[9].
Апроч таго, у якасьці аднаго з нацыянальных сымбаляў разглядаецца дэвіз Жыве Беларусь![10].
Remove ads
Заўвагі
- У назьве сьцяга ўжываецца адметная скарочаная форма прыметніка (бел-), якая ёсьць адзнакай высокага (паэтычнага) стылю. Таксама сустракаецца азначэньне сьцяга з звычайнай поўнай формай прыметніка — бела-чырвона-белы сьцяг. Тым часам скарот БЧБ, на думку мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, у гутарковай мове лепей замяняць на наш сьцяг.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads