Мы выйдзем шчыльнымі радамі

нацыянальны гімн Беларускай Народнай Рэспублікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
Remove ads

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі», таксама вядомы як «Ваяцкі марш» дзяржаўны гімн Беларускае Народнае Рэспублікі, песьня нацыянальна-вызвольнага змаганьня. Марш 1-е Слуцкае стралковае брыгады войскаў БНР у час Слуцкага збройнага чыну. Традыцыйна выконваецца разам зь беларускім духоўным гімнам «Магутны Божа»[1]. Адзін з нацыянальных сымбаляў беларусаў разам з гербам Пагоняй і бел-чырвона-белым сьцягам[2].

Хуткія факты Аўтар словаў, Кампазытар ...
Хуткія факты Гімны Беларусі ...
Інструмэнтальны запіс гімна
Remove ads

Гісторыя

Беларускі нацыянальна-вызвольны рух

Thumb
Афіцэр Беларускае вайсковае камісіі Макар Краўцоў, 1920-я гг.

Аўтар тэксту гімну Макар Касьцевіч (Краўцоў), які ўпершыню апублікаваў яго 30 кастрычніка 1919 году ў газэце «Беларусь» пад назваю «Ваяцкі марш». Адметнасьцю гэтай песьні сярод іншых беларускіх гімнаў стала апяваньне беларускага нацыянальнага сьцяга: «Штандар наш бел-чырвона-белы пакрыў сабой народны рух». Музыку да гімну напісаў Уладзімер Тэраўскі.

У якасьці гімну Беларускае Народнае Рэспублікі марш прынялі ў 1920 годзе[3]. Ён выкарыстоўваўся ў час Слуцкага збройнага чыну — абароны ад бальшавікоў тэрыторыі Случчыны 1-й Слуцкай стралковай брыгадай войскаў БНР увосень 1920 году. Слуцкі фронт БНР стаў рэальным вайсковым змаганьнем за незалежнасьць, а Слуцкая брыгада — увасабленьнем волі беларусаў да свае дзяржаўнасьці[2]. З гэтага часу «Ваяцкі марш» пачалі называць таксама «маршам Слуцкае брыгады»[4].

Неўзабаве «Ваяцкі марш» апярэдзіў іншыя песьні (прынамсі на непадкантрольнай бальшавікам беларускай тэрыторыі) у ролі нацыянальнага гімну[2]. У мадыфікаваным выглядзе ён атрымаў пашырэньне і ў Беларускай ССР: у «Беларускім сьпеўніку» Ўладзімера Тэраўскага (Менск, 1921)[5] радок «Штандарт наш бел-чырвона-белы» замянілі на «Свабодны сьцяг, штандарт чырвоны». Але ноты сьпеўніка набралі раней, бо выданьне рыхтавалася ў 1920 годзе сэкцыяй Беларускае вайсковае камісіі, таму ў друкарні на загад цэнзараў замалявалі згадку пра бел-чырвона-белы сьцяг чорнай фарбай[6]. У 1922 годзе гімн зьмясьцілі ў сьпеўніку «Беларускі лірнік», выдадзеным у Бэрліне на заказ і за грошы ўраду Савецкае Беларусі. Мадыфікаваны «Ваяцкі марш» бесьперашкодна выконваўся харавымі калектывамі БССР да канца 1920-х гадоў. Тым часам у міжваеннай Польскай Рэспубліцы гэты гімн трапіў пад негалосную забарону, дзе ўлады інтэрпрэтавалі яго як заклік да рэвалюцыі[7].

У час кульмінацыі сталінскіх рэпрэсіяў у 1938 годзе савецкія ўлады арыштавалі і забілі Ўладзімера Тэраўскага. Праз год, па далучэньні да БССР Заходняе Беларусі, Макара Краўцова закатавалі ў час допытаў у беластоцкай турме[4]. У Другую сусьветную вайну «Ваяцкі марш» у першай рэдакцыі стаў адным з гімнаў Саюзу беларускай моладзі[7].

Па вайне «Ваяцкі марш» актыўна выкарыстоўваўся арганізацыямі беларускае дыяспары, якія стаялі на незалежніцкіх пазыцыях. Яго прыняцьце як нацыянальнага гімну, апроч часу і абставінаў зьяўленьня, таксама абумовіла выяўленьне беларусаў як суб’ектаў актыўнага дзеяньня, якія бяруць свой лёс у свае рукі[2].

Рэспубліка Беларусь

У 1991 годзе, па аднаўленьні незалежнасьці Беларусі, вылучаліся прапановы зрабіць «Ваяцкі марш» афіцыйным дзяржаўным гімнам, побач з аднаўленьнем беларускіх нацыянальных гербу Пагоні і бел-чырвона-белага сьцяга ў якасьці дзяржаўных сымбаляў. У прыватнасьці, з публічным зваротам наконт гэтага выступілі вядомыя літаратары Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і Рыгор Барадулін[8].

З усталяваньнем у Беларусі прарасейскага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі марш выкарыстоўваецца ў асяродку беларускае дэмакратычнае апазыцыі і рэгулярна фігуруе сярод прапанаваных альтэрнатываў афіцыйнаму гімну[9].

Remove ads

Тэкст

Больш інфармацыі Кірыліца, Лацінка ...

Тэкст гімну зазнаў пэўныя аўтэнтычныя рэдакцыйныя зьмены ў параўнаньні зь першаўзорам 1919 году. Яго аўтар Макар Краўцоў (або ўжо Хведар Ільяшэвіч — на думку Алены Глагоўскай) зьмяніў пачатковае азначэньне «народу беднага» на «народу слаўнага», а радкі «Хай ажыве закамянелы / Наш беларускі родны дух» сталі гучаць «Няхай жыве магутны, сьмелы…». Гэтыя рэдагаваньні ўдала ўзмацнілі паказаны ў гімне вобраз беларускага народу як суб’екту (а не аб’екту) гісторыі[2].

Адна з асаблівасьцяў тэксту гімну — выкарыстаньне формы займеньніка сваей (замест прынятага ў сучаснай літаратурнай беларускай мове сваёй), што адпавядала нормам скланеньня прыналежных займеньнікаў у тагачаснай літаратурнай мове, якія мелі розныя формы ў родным (сваей) і давальным склонах (сваёй)[2].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads