Начніца сажалкавая

від сысуноў From Wikipedia, the free encyclopedia

Начніца сажалкавая
Remove ads

Начніца сажалкавая (Myotis dasycneme) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (гладканосых[1]). Пастановай Міністэрства Прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь № 26 ад 9 чэрвеня 2014 г уключаная ў сьпіс рэдкіх відаў дзікіх жывёл[2].

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Вонкавы выгляд

Даўжыня цела 51–73 мм[1], размах крылаў 20–30 см, вага 14–20 г. Шэрсьць доўгая і густая. Верх ад сярэдня- да цёмна-шэра-карычневага колеру. Ніз ад бела-шэрага да жоўта-шэрага колеру. Морда карычняватая. Вушы карычнева-шэрыя, адносна кароткія. Перапонкі крылаў карычнева-шэрыя. Ступні вялікія. Хвост доўгі і цалкам уключаны ў вялікі уропатагіум.

Распаўсюджваньне

Сустракаецца ў Эўропе, Азіі (Казахстан і Сібір), ад 0 да 1500 м. Улетку гэты від гняздуецца ў нізінных раёнах з вадаёмамі, лугамі і лясамі, а зімовыя лежні сустракаюцца і ў перадгор’ях.

Лад жыцьця

Сілкуецца ў асноўным дробнымі лускакрылымі, жукамі, аўсянікамі і двукрыльнымі, якіх ловяць над вадой на вышыні 5–20 см. Часта ўпадае ў спячку ў падземных месцах пражываньня — ад натуральных пячор да скляпоў і бункераў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads