Наш край (1925)
беларускі часопіс у 1925—1930 роках From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наш край — беларускі краязнаўчы часопіс. Выдаваўся з 1925 году да 1930, пазьней зьмяніў назву на «Савецкая краіна» (выдаваўся да 1933).

Пачаў выдавацца з кастрычніка 1925 году пры Цэнтральным Бюро краязнаўства (утворана ў 1923 годзе) пры Інстытуце Беларускай Культуры[1]. Вокладку для першага нумару зрабіў мастак Эндэ, гэты нумар меў 68 старонак і выйшаў накладам 2 тысячы асобнікаў. Першым рэдактарам часопісу быў Мікалай Азбукін. З нумара 2—3 за 1926 год Самуіл Плаўнік.
Першачарговай мэтай новага часопіса было пашырэньне краязнаўства да масавага руху. Для гэтага ў першым нумары часопіса быў надрукаваны артыкул-інструкцыя «Што рабіць раённым краязнаўчым таварыствам» і праграмы па канкрэтных напрамках дзейнасьці. Зь іншага боку з пачатку 1920-ых гадоў у краіне ў розных мясьцінах паўсталі краязнаўчыя гурткі, якія абапіраліся выключна на мясцовыя сілы і да сярэдзіны 1920-ых гадоў насьпела неабходнасьць выданьня падобнага спэцыялізаванага часопіса.
З 1929 году «Наш край» выдаваўся пры Беларускай Акадэміі навук. З 1930 па 1933 выдаваўся пад назвай «Савецкая краіна». З 1970 выходзіць як бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі».
Remove ads
Рэцэнзіі
- «Наш Край». Штомесячнік ЦБ Краязнаўства пры Інстытуце Беларускае Культуры № 2—3 за 1925 г. Менск, ст. 61, Цана 40 коп. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1926, 27 лютага. — № 47 (1642). — С. 6.
- Кудравы. Кнігапіс. «Наш край» Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры інстытуце Беларускай Культуры № 2—3, лістапад—сьнежань 1925 г., ст. 60, 2000 экз. // Полымя : часопіс. — 1926. — № 2. — С. 184, 185.
- К-ль. Кнігапіс. Часопісь «Наш Край» за 1925 г. №№ 1, 3, 4, 5 і 6. Выданьне ЦБК Інбелкульту // Полымя : часопіс. — 1926. — № 8. — С. 224.
- С. Кожаны. «Наш Край». Штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускае Культуры. № 6—7 (9—10) чэрвень—ліпень 1926 г., стар. 80, цана 70 кап. // Маладняк. — 1926. — № 7—8 (16—17). — С. 180—182.
- А. Ш. «Наш Край». Штомесячніік ЦБ Краязнаўства пры Інстытуце Беларрускай Культуры. №№ 1, 2—3 (1925 г.), 1 (4), 2—3 (5—6), 4—5 (7—8), 6—7 (9—10), 8—9 (11—12), 10—11 (13—14), 12 (15) за 1926 г. // Узвышша : часопіс. — 1927. — № 1. — С. 159—161.
- Б. і Ф. Кнігапіс. «Наш край» Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры інстытуце Беларускай Культуры № 8—9, жнівень—верасень 1928 г., Стар. 106. // Полымя : часопіс. — 1928. — № 10. — С. 234, 235.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads