Неверагодны містэр Фокс (фільм)
фільм 2009 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Невераго́дны мі́стэр Фокс (па-ангельску: Fantastic Mr. Fox) — лялечны мультфільм Ўэса Андэрсана, зьняты па кнізе «Неверагодны містэр Фокс» Роальда Даля (больш вядомага па аповесьці «Чарлі і шакалядная фабрыка»). Гэта першы мультфільм Андэрсана. Прэм’ера адбылася восеньню 2009 году. Займае 15 месца ў сьпісе самых касавых лялечных мультфільмаў.
Галоўных пэрсанажаў агучвалі: Джордж Клуні, Мэрыл Стрып, Джэйсан Шварцман, Біл Мюрэй і Уільлем Дэфо. У 2010 годзе мультфільм быў намінаваны на «Оскар» за найлепшы саўндтрэк і найлепшы анімацыйны фільм.
Remove ads
Сюжэт
Створаная ўручную ў характэрнай для аўтарскай манеры Ўэса Андэрсана мультыплікацыя расказвае пра шалапутнага бацьку лісінай сям’і. Адказваючы на нападкі разьюшаных ягонымі выхадкамі фэрмэраў, ліс-авантурыст містэр Фокс адпраўляецца ў адчайныя прыгоды, у якіх яму трэба будзе ня толькі вярнуць сваё добрае імя, але і ўратаваць сваю сям’ю.
Дубляж
Пераклад і агучка стужкі на беларускай мове выкананыя ў 2012 годзе камандай «Кінаконг»[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads