Новаберазова
вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новаберазо́ва (па-польску: Nowoberezowo, па-падляску: Nóve Berezóvo) — вёска ўва ўсходняй Польшчы ў Гайнаўскай гміне Гайнаўскага павету, разьмешчаная 5 кілямэтраў ад Белавескай пушчы. У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя.
Remove ads
Гісторыя
Вёска заснаваная жыхарамі суседняга Старога Беразова пасьля пажару іх вёскі. У 1664 годзе жыў тут выбранец, а вёска разьмяшчалася на 22 валоках зямлі. Паводле царскага перапісу насельніцтва 1897 г. пражывала тут 529 сялянаў у 85 дамах.
Гістарычныя каштоўнасьці
- Царква сьв. Яна Багаслова
- Царква Ўзьнясеньня Гасподняга
- Праабражэнская царква
- Капліца Аляксандра Неўскага
- Старыя могілкі
- Царква сьв. Яна Багаслова — пабудаваная ў 1771 г. (фундатаркай была Ізабэла Браніцкая) як парафіяльная царква, ад поўначы ў 1884 годзе дабудаваная вежа-званіца.
- Царква Ўзьнясеньня Гасподняга — пабудаваная ў 1876 годзе па праекту інжынэра Лазінскага. Цяпер парафіяльная царква.
- Праабражэнская царква — пабудаваная ў 1840 г. ў суседніх Чыжыках і перанесеная на новаберазоўскія могілкі ў 1925 г.
- Капліца Аляксандра Неўскага — пабудаваная ў 1876 годзе.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads