Новасакольніцкі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Новасакольніцкі раён
Remove ads

Новасакольніцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Новасакольнікі.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 1616 км².

Асноўныя рэкі — Насва, Вялікі Удрай, Сьмердзель, Малы Удрай.

Гісторыя

Раён утвораны 24 ліпеня 1927 году.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёну складае 17,4 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 9 тыс. Усяго налічваецца 274 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У складзе раёну маецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

  • Новасакольніцкае мескае паселішча

Сельскія паселішчы

  • Балогаўскае сельскае паселішча
  • Вязаўскае сельскае паселішча
  • Гаражанскае сельскае паселішча
  • Маеўскае сельскае паселішча
  • Насьвінскае сельскае паселішча
  • Новасакольніцкае сельскае паселішча
  • Окнійскае сельскае паселішча
  • Першамайскае сельскае паселішча
  • Рунаўскае сельскае паселішча
Remove ads

Транспарт

Праз раён праходзяць шляхі Санкт-Пецярбург-Віцебскага аддзяленьня Кастрычніцкай чыгункі (кірункаў Санкт-ПецярбургЕзярышча і МаскваРыга), ёсьць Новасакольніцкая дыстанцыя службы шляху ПЧ-45.

Асноўнымі для перавозак аўтамабільным транспартам у раёне зьяўляюцца аўтамабільная дарога федэральнага значэньня М-9 «Балтыя» (Масква Валакаламск — мяжа з Латвіяй) і аўтадарога суб'ектаў Расейскай Фэдэрацыі Р51 (Шымск Старая Руса Вялікія Лукі Невель).

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

На тэрыторыі раёну маюцца два гістарычна-архітэктурныя помнікі рэспубліканскага значэньня. Гэта гарадзішча Востры (XIII—XIV стст.), разьмешчанае ў Вязаўскай воласьці, і драўляная царква Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Багародзіцы (XVIII—XIX стст.) у Востраўскай воласьці.

Да прыродна-ляндшафтавых помнікаў належаць Чырыкаўскі парк у Гаражанскай воласьці і ліпавая алея ў в. Мінкіна Новасакольніцкай воласьці, створаныя напачатку XIX ст.

Страчаная спадчына

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Новасакольніцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads