Езярышча

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Езярышча
Remove ads

Езяры́шча, Азяры́шча — мястэчка ў Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возера Езярышча. Уваходзіць у склад Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 1183 чалавекі[2]. Знаходзіцца за 41 км на паўночны захад ад Гарадку, за 1 км на поўдзень ад граніцы з Расеяй; на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Невель (частка шашаў М8 і E95). Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Невель.

Гэта артыкул пра мястэчка. Калі вас цікавіць возера, глядзіце Езярышча.
Хуткія факты

Азярышча — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Remove ads

Назва

У аснове тапоніму Езярышча — паняцьце возера, зьмена «а» на «е» магла адбыцца пад уплывам польскай і летувіскай моваў, мясцовых дыялектаў[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Азярышча ўпамінаецца ў канцы XIV стагодзьдзя як уладаньне Ўльляны Цьвярской, удавы вялікага князя Альгерда[4]. У XIV—XVII стагодзьдзях тут існаваў замак.

У 1550—1560-я гады вялікакняскі намесьнік Астафей Валовіч збудаваў у Азярышчы новы замак. За часамі Інфлянцкай вайны ў сярэдзіне 1560-х гадоў фартэцыю захапілі войскі Маскоўскай дзяржавы. У 1580 годзе Азярышча вызвалілі з-пад акупацыі. У 1583 годзе паселішча атрымала статус мястэчка і неўзабаве стала цэнтрам староства Віцебскага павету. У 1-й палове XVІІІ стагодзьдзя ў мястэчку пачала працаваць палатняная фабрыка[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Азярышча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці. У канцы XVIII ст. тут было 19 двароў. У пачатку XIX ст. расейскія ўлады падаравалі Азярышча генэрал-губэрнатару Вюртэмбэрскаму[5], статус паселішча панізілі да сяла (захавала падвойную назву Езярышча-Мястэчка).

На 1886 год тут у Азярышчы быў 31 двор, царква і 2 карчмы, на 1906 год — 37 двароў. У пачатку XX ст. за 2 км ад сяла прайшла чыгунка, вакол якой вырасла новае паселішча, што атрымала назву Езярышча (за сялом засталася назва Мястэчка).

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Езярышча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Езярышча вярнулі ў склад БССР, дзе яно стала цэнтрам раёну (з 1929 году ў Гарадоцкім раёне). На 1926 год на чыгуначнай станцыі Езярышча было 18 двароў, помпа, лякарня; у сяле Езярышча разьмяшчаўся навучальны пункт 4-га стралковага корпусу, працавала школа ліквідацыі непісьменнасьці. У Другую сусьветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 19 сьнежня 1943 году Езярышча знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 4 кастрычніка 1957 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 204 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1906 год — 270 чал.; 1926 год — 60 чал. на чыгуначнай станцыі Езярышчы; 1971 год — 2,7 тыс. чал.; 1993 год — 2,3 тыс. чал.[6]; 1977 год — 2,2 тыс. чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,7 тыс. чал.[8]; 2009 год — 1575 чал.[9] (перапіс); 2016 год — 1280 чал.[10]; 2017 год — 1267 чал.[11]; 2018 год — 1223 чал.[12]; 2019 год — 1183 чал.[2]

Інфраструктура

У мястэчку працуюць лякарня, аптэка, вэтэрынарная лячэбніца, гасьцініца, рэстаран, дом культуры, дом піянэраў і школьнікаў, СШ, базавая школа-інтэрнат, спартовая школа, бібліятэка, дзіцячы сад, 6 крамаў, пошта.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, камбінат каапэратыўнай прамысловасьці, дзялянка гарадоцкага лесапункту.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Помнікі: партызанам і землякам, што загінулі ў часы Другой сусьветнай вайны; ахвярам фашызму.

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI стагодзьдзе; за 3 км на ўсход ад мястэчка на высьпе возера)
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Мікалая (1800)

Галерэя

Асобы

  • Валеры Лябёдка (нар. 1951) — беларускі і расейскі мастак

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads