Нурэц (гміна Боцькі)
вёска ў гміне Боцькі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нурэ́ц (па-польску: Nurzec, па-падляску: Nuréć[2]) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Боцькаўскай гміне Бельскага павету. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары Нурца ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Боцьках[3]). Пражываюць тут таксама палякі каталікі (парафія Парафія сьвятога Язэпа і сьвятога Антонія ў Боцьках[4]).
Гісторыя
Пад канец 16 ст. вёска Нурэц уваходзіла ў склад боцькаўскіх маёмасьцяў Сапегаў. У 1577 г. тутэйшыя мухыкі працавалі на 6 валоках зямлі і ў млыне. Каля паловы 17 ст. жыхары Нурца славіліся бондарствам. У 1790 г. было тут 9 хатаў і карчма побач зь вёскай. Да 1896 г. колькасьць хатаў паднйлася да 19, пражывалі ў іх 117 жыхары.[5]. У міжваенны пэрыяд Нурэц прыналежаў да гміны Дубяжын Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 109 жыхароў (1 каталік, 105 праваслаўных і 3 сектантаў, усе былі запісаныя беларусамі)[6]. Пасьля скасаваньня гміны Дубяжын у 1934 г. Нурэц адыйшоў да новастворанай гміны Боцькі. 2 жыхараў вёскі былі забітыя атрадам 3-й Віленскай брыгадай Нацыянальнага вайсковага задзіночаньня Рамуальда Райса ў масакры 1946 г. ў Старых Пухалах[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads