Нутраная энэргія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нутраная энэргія цела (пазначаецца як E або U) — поўная энэргія гэтага цела за вылікам кінэтычнай энэргіі цела як цэлага і патэнцыйнай энэргіі цела ў вонкавым полі сіл. Такім чынам, нутраная энэргія складаецца з кінэтычнай энэргіі хаатычнага руху малекул, патэнцыйнай энэргіі ўзаемадзеяньня паміж імі і ўнутрымалекулярнай энэргіі.

Больш інфармацыі Тэрмадынамічныя патэнцыялы, Артыкул зьяўляецца часткай сэрыі «Тэрмадынаміка». ...

Нутраная энэргія цела — энэргія руху і ўзаемадзеяньні часьцінак, зь якіх складаецца цела.

Або:

Нутраная энэргія цела — гэта сумарная кінэтычная энэргія руху малекул цела і патэнцыйная энэргія іх узаемадзеяньня.

Нутраная энэргія зьяўляецца адназначнай функцыяй стану сыстэмы. Гэта азначае, што кожны раз, калі сыстэма апыняецца ў дадзеным стане, яе нутраная энэргія прымае ўласьцівае гэтаму стану значэньне, незалежна ад перадгісторыі сыстэмы. Такім чынам, зьмена нутранай энэргіі пры пераходзе з аднаго стану ў іншы будзе заўсёды роўна рознасьці значэньняў у гэтых станах, незалежна ад шляху, па якім зьдзяйсьняўся пераход.

Нутраную энэргію цела нельга мераць напроста. Можна вызначыць толькі зьмяненьне нутранай энэргіі:

дзе

  • цеплыня, вымераная ў Джоўлях
  • праца, вымераная ў Джоўлях

Для квазыстатычных працэсаў выконваецца наступныя судачыненьні:

дзе

  • тэмпэратура, вымераная ў кэльвінах
  • энтрапія, вымераная ў джоўлях/кэльвін
  • ціск, вымераны ў паскалях
  • хімічны патэнцыял
  • — колькасць часьцінак у сыстэме
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads