Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нью-Ё́рскі ўнівэрсытэ́т (па-ангельску: New York University, NYU) — унівэрсытэт у горадзе Нью-Ёрк.
Унівэрсытэт зьяўляецца самым буйным навукова-дасьледчым некамэрцыйным прыватным унівэрсытэтам Злучаных Штатаў. У ім навучаюцца 39 408 студэнтаў (па дадзеных на восень 2004 году).
Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт — член Асацыяцыі амэрыканскіх унівэрсітэтаў, якая аб’ядноўвае з 1900 году вядучыя навукова-дасьледчыя ўнівэрсытэты Паўночнай Амэрыкі.
Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт складаецца з 16 школ, інстытутаў і коледжаў.
Галоўны корпус унівэрсітэту разьмяшчаецца ў Грынвіч-Вілідж ў Манхэтане, Нью-Ёрк.
Сярод выпускнікоў і выкладчыкаў унівэрсытэту 31 нобэлеўскі ляўрэат, 3 ляўрэаты прэміі Абэля, 16 ляўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 19 ляўрэатаў прэміі «Оскар», Эмі, Грэмі і Тоні, а таксама стыпэндыятаў фондаў Макартура і Гугенхайма і чальцоў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.
Нью-Ёрскі ўнівэрсытэт мае адну з самых вялікіх колькасьцяў выпускнікоў у сьвеце. На канец 2004 году яна складала 350 000 чалавек, зь іх 17 000 замежных студэнтаў.
Талісман інстытуту — рудая рысь. Колеры ўнівэрсытэту — фіялетавы і белы.
Remove ads
Прафэсары
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads