Нэльсан Мандэла

былы прэзыдэнт ПАР From Wikipedia, the free encyclopedia

Нэльсан Мандэла
Remove ads

Нэ́льсан Раліхла́хла Мандэ́ла (па-афрыкаанс: Nelson Rolihlahla Mandela; 18 ліпеня 1918, Куну, каля Умтаты — 5 сьнежня 2013, Яганэсбург, ПАР) — з 10 траўня 1994 па 14 ліпеня 1999 — прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, адзін з самых вядомых актывістаў у барацьбе за правы чалавека ў пэрыяд існаваньня апартэіду, за што 27 гадоў правёў у турме. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.

Хуткія факты 11-ы прэзыдэнт ПАР, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

У студэнцкія гады ўдзельнічаў у страйку, пазьней быў карэспандэнтам у Яганэсбургу і паступіў у Унівэрсытэт Вітватэрсранда.

У 1944 удзельнічаў у стварэньні моладзевай лігі Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК). Пазьней, з-за абвастрэньня дужаньня, распрацаваў так званы «плян М», паводле якога прапанаваў дзейнасьць АНК на выпадак сыходу ў падпольле.

З 1948 году — нацыянальны сакратар Моладзевай ліі АНК. З 1949 году — чалец Нацыянальнага выканкама АНК. З 1950 году — нацыянальны прэзыдэнт Моладзевай лігі АНК.

У 1952 годзе Мандэла сумесна са сваім сябрам Олівэрам Тамба адкрыў першую легальную фірму, кіраваную чарнаскурымі.

З 1952 году — віцэ-прэзыдэнт АНК.

У 1956 годзе арыштаваны, а з 1960 году знаходзіўся ў падпольлі.

У 1961 годзе ўзначаліў радыкальнае крыло АНК, «Умкхонта вэ сызвэ», пачаўшы палітыку сабатажу супраць ураду. Праз год Мандэла зьехаў у Альжыр для вербаваньня новых чальцоў крыла, але па вяртаньні быў затрыманы за нібы нелегальны выезд з краіны і за падбухторваньне да пратэсту. У лістападзе 1968 году Мандэла быў арыштаваны і першапачаткова прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня ў турме Робэн Айлэнд. 18 лютага 1990 году Мандэла быў вызвалены, 11 лютага абвясьціў аб перамір’і й спыненьні ўзброенага дужаньня.

1991—1997 — прэзыдэнт АНК.

З 10 траўня 1994 па 14 чэрвеня 1999 — прэзыдэнт ПАР.

З 3 верасьня 1998 па 14 чэрвеня 1999 — генэральны сакратар Руху недалучэньня.

Thumb
Марка СССР, 1988 г.

Ганаровы чалец больш чым 50 міжнародных унівэрсытэтаў. Пасьля таго, як у 1999 годзе Мандэла пакінуў пост прэзыдэнта ПАР, ён стаў актыўна заклікаць да больш актыўнага асьвятленьня праблем ВІЧ і СНІДа. Па адзнаках экспэртаў, у ПАР цяпер каля пяці мільёнаў носьбітаў ВІЧ і хворых на СНІД — больш, чым у любой іншай краіне.

Калі Макгаха, старэйшы сын Нэльсана Мандэлы, памёр ад СНІДу, Мандэла заклікаў дужацца з распаўсюджваньнем гэтага сьмяротнага захворваньня.

Remove ads

Сям’я

  • Макгаха Мандэла — старэйшы сын — памёр ад СНІДу ў 2005 годзе ва ўзросьце 54 гадоў.
  • Тэмбэкіле, малодшы сын Мандэлы, загінуў у аўтакатастрофе. У часы рэжыму апартэіду Мандэла правёў за кратамі 27 гадоў. Калі Тэмбэкіле загінуў, улады не дазволілі Нэльсану Мандэлу нават наведаць яго пахаваньне[7].
  • Цяпер у Мандэлы засталіся тры дачкі: адна — ад першай жонкі Эвэлін, якая сканала ў 2004 годзе, і дзьве — ад другой жонкі Ўіні.
  • Эвэлін была маці Макгаха. Таксама ў 2004 годзе сканала жонка Макгаха — Зондзі[8].
Remove ads

Узнагароды

Творы

Прыведзеныя арыгінальныя назвы.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads