Нючэпінскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нючэпінскі замак
Remove ads

Нючэпінскі замак, або Нючэпінгсгус (па-швэдзку: Nyköpingshus, радзей па-швэдзку: Nyköpings slott) — фрагмэнтарна захаваны замак у швэдзкім горадзе Нючэпінг.

Замак
Нючэпінскі замак
Nyköpingshus, Nyköpings slott
Thumb
КраінаШвэцыя
МесцазнаходжаньнеНючэпінг, лэн Сёдэрманлянд
Каардынаты58°44′55″ пн. ш. 17°00′42″ у. д.
Дата заснаваньняXII стагодзьдзе
Дата пабудовыXII стагодзьдзе
Статускомплекс збудаваньняў у дзяржаўным рэестры[d][1]
Сайтsormlandsmuseum.se/… (швэд.)
Нючэпінскі замак на мапе Швэцыі
Thumb
Нючэпінскі замак
Нючэпінскі замак
Нючэпінскі замак на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

У XII стагодзьдзі ў Нючэпінгу ўзводзіцца фартэцыя тыпу кастэль, перабудаваная ў XIII стагодзьдзі ў замак. У далейшым гэты замак дадаткова ўмацоўваецца, што робіць яго адной з найбольш магутных фартэцыяў Швэцыі. Напачатку XIV стагодзьдзя, падчас барацьбы за ўладу ў краіне братоў Біргера, Эрыка і Вальдэмара, у Нючэпінскі замак быў спачатку пасаджаны кароль Біргер, а затым празь некалькі гадоў і яго браты Эрык і Вальдэмар, якія ў няволі былі замораны голадам. У выніку выкліканага сьмерцю Эрыка і Вальдэмара паўстаньня ў 1318 годзе замак быў разбураны.

Прыблізна праз 50 гадоў Нючэпінская фартэцыя аднаўляецца, і ў наступныя стагодзьдзі неаднаразова перабудоўваецца. У 1574 годзе яна становіцца рэзыдэнцыяй герцага Карла — будучага караля Швэцыі Карла IX, які на яе аснове ўзводзіць новы палац у стылі эпохі Адраджэньня.

У 1665 годзе Нючэпінскі замак моцна пацярпеў ад пажару, які зьнішчыў значную частку горада. Аднаўленчыя працы тады не праводзіліся, аднак у XVIII стагодзьдзі ўнутры крапасных валаў была пабудавана рэзыдэнцыя ляндзгёўдынга Сёдэрманлянду. Пазьней фартэцыя ізноў выкарыстоўвалася як турма. У XX стагодзьдзі частка будынкаў фартэцыі былі адноўлены, цяпер тут разьмяшчаецца Музэй Сёдэрманлянду й рэстарацыя.

Remove ads

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads