Сёдэрманлянд (лэн)

лэн Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сёдэрманлянд (лэн)
Remove ads

Сёдэрманлянд — лэн у Швэцыі, пераважна ў аднайменным ляндскапе, і часткова ў ляндскапах Нэрке й Уплянд. Мяжуе з лэнамі Стакгольм, Вэстманлянд, Эстэр’ётлянд, Эрэбру. Адміністрацыйны цэнтар — Нючэпінг.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Thumb
Камуны лэну Сёдэрманлянд

Сёдэрманлянд разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі, на паўднёвы захад ад Стакгольму. Падзяляецца на 9 камунаў. Лэн мае выйсьце да Балтыйскага мора (на паўднёвым усходзе) і да двух буйных азёраў: Мэлярэн і Ельмарэн. Насельніцтва лэну складае 301 944 чал. (па стане на 31.12.2023).

Найбуйнейшыя гарады

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Сёдэрманлянд зьяўляюцца Эскільстуна (69 948 чал.), Нючэпінг (38 780 чал.), Катрынэгольм (24 483 чал.), Стрэнгнэс (14 803 чал.), Уксэлёсунд (11 420 чал.).

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads