Няміраў (Падляскае ваяводзтва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нямі́раў (польск. Niemirów, падляск.: Nymyróvo[2]) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бугу. Уваходзіць у склад гміны Мельнік Сямяціцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2006 год — 240 чалавек. Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы ўсход ад Мельніку, за 25 км ад Сямяцічаў, каля беларуска-польскай граніцы.
Няміраў — даўняе мястэчка гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Станіслава, помнік архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
Відаць, у XI—XV стагодзьдях на месцы сучаснага Нямірава існавала заселенае гарадзішча[3]. Першы пісьмовы ўпамін пра паселішча пад назвай Нівічы датуецца 1495 годам. У 1496 годзе уладальнікам вёскі быў Хведзька Храптовіч, пазьнейшы падскарбі вялікі літоўскі[4]. У 1548 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Нівічы Станіславу Няміры, які збудаваў тут каля даўняга гарадзішча умацаваную сядзібу роду Няміраў.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Нівічы перайшлі да Каралеўства Польскага. У 1616 годзе кашталян падляскі Станіслаў Няміра надаў Нівічам статус мястэчка і зьмяніў іх назву ў гонар свайго дзеда — С. Няміры. У 1620 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл. Першы пісьмовы ўпамін пра жыдоўскае насельніцтва Нямірава датуецца 1708 годам, але яно ніколі не было вялікім[5]. Па пажары 1775 году, у якім згарэў драўляны касьцёл, у 1780—1790 гадох у мястэчку збудавалі новы мураваны касьцёл[3]. Уладальнікам Нямірава ў той час быў Міхал Чартарыйскі, а самое мястэчка налічвала 19 мяшчанскіх дамоў і 64 сялянскія[6][7].
Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) і да падпісаньня Тыльзіцкае дамовы 1807 году каля сучаснага Нямірава праходзіла граніца між прускім, аўстрыйскім і расейскім падзеламі, мястэчка апынулася ў Бельскім павеце Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. У час паўстаньня 1863 году жыхары Нямірава падтрымалі дзеяньні паўстанцаў, за што ў 1866 годзе расейскія ўлады ліквідавалі тутэйшую парафію. На 1894 год у мястэчку было 106 будынкаў[3].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Няміраў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Няміраў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Радзівілаўцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. У гэты час тут было 120 жылых дамоў.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Няміраў акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень мястэчка перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Няміраў увайшоў у склад БССР, у Берасьцейскую вобласьць. Савецкія ўлады выселілі жыхароў мястэчка з прычыны яго разьмяшчэньня ў пагранічнай зоне з Трэцім Райхам. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году Няміраў зноў знаходзіўся пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны, жыхары вярнуліся ў свае дамы. У 1944 годзе статус Нямірава панізілі да вёскі[3]. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі вёску Польскай Народнай Рэспубліцы.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Гарадзішча на Замкавай гары
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятога Станіслава[4] (1780)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзіба Няміраў (XVI ст.)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads