Нівы (Гомельская вобласьць)

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ні́вы[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 787 чал. (2004). Знаходзіцца за 14 км на поўдзень ад места Жлобін, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 97 км ад Гомелю.

Хуткія факты

Аколеная мэліярацыйнымі каналамі.

Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году валоданьне князя Л. М. Галіцына. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, хлебазапасная крама, круподрабільня, вятрак.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва». У часе нямецка-савецкай вайны ў чэрвені 1943 году акупанты спалілі 100 двароў і забілі 40 жыхароў. Вызвалена 26 чэрвеня 1944 году. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 81 жыхар, у памяць пра загінулых у 1979 годзе быў усталяваны абэліск. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу «Ніва». Працуюць дзевяцігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, школа-сад, крама, аддзяленьне сувязі, амбуляторыя, дзіцячыя ясьлі-сад.

Remove ads

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads