Ніжні замак (Віцебск)
абарончае збудаваньне ў Віцебску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніжні замак — колішні замак у Віцебску на паўднёвы ўсход і поўдзень ад Верхняга замку. З усходу і поўдня абмежаваны ручаём, з захаду абмываўся Заходняй Дзьвіной. Плошча — 7-7,5 га.
Remove ads
Гісторыя
Першае паселішча ў заходняй частцы замку ў VI-VIII стст. (знойдзеныя матэрыялы банцараўска-тушэмлянскай культуры). У 1320—1330-я гады віцебск князь Альгерд Гедзімінавіч умацаваў Ніжні замак Віцебска каменнымі сьценамі з абарончымі вежамі[1].
Да XVII ст. было 12 вежаў і 3 вежы-брамы — Жыдоўская, Заручаўская, Валконскі круглік; 9 глухіх вежаў — Напрудная, Мяшчанскі і Духаўскі круглік, Княжыцкая, Тарапецкая, Дамініканская, Швыкаўская, Старасельская, Сярэдняя. Доўгая лініі абароны складала 1256 м. На тэрыторыі Ніжняга замку знаходзілася Дабравешчанская царква, Аляксееўскі манастыр, палац Агінскага, дом Шапкіна і інш.
Канчаткова згарэў у 1757 годзе.
Remove ads
Дасьледаваньні
У 1959 годзе ў час земляных работ па плошчы Свабоды выпадкова выяўлена першая на Беларусі берасьцяная грамата 13—14 стагоддзяў. Культурны пласт на пл. Свабоды 5—8 м. У ім добра захаваліся дрэва і арганічныя рэшткі.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads