Палац Агінскіх (Віцебск)
палац у Віцебску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пала́ц Агі́нскіх у Ві́цебску — адзіная вядомая на сёньняшні дзень сядзіба Агінскіх, якая існавала на Віцебшчыне ў XVII стагодзьдзі. Уяўляла сабой арыгінальнае драўлянае палацавае збудаваньне з рысамі готыкі і рэнэсансу, у якім жылі прадстаўнікі як мінімум чатырох пакаленьняў князёў Агінскіх, нашчадкаў троцкага стольніка Самуэля Льва Агінскага[1]. Пабудовы віцебскай рэзыдэнцыі былі зьнішчаныя ўжо ў XVIII стагодзьдзі.

Remove ads
Гісторыя
Сьведчаньнем існаваньня прэзэнтабэльнай магнацкай рэзыдэнцыі Агінскіх у Віцебску зьяўляюцца зьвесткі пра дзейнасьць пры двары інструмэнтальнай капэлы віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага, якая, паводле паведамляеньняў газэты «Kurier Polski», абслугоўвала сямейныя і грамадзкія ўрачыстасьці[2].
У 1730 годзе яна іграла на прыёме, зладжаным з нагоды прызначэньня князя Марцыяна на пасаду віцебскага ваяводы; у жніўні 1731 году — на ўрачыстасьці ўнясеньня абраза Сьв. Юзэфа ў Віцебскі езуіцкі касьцёл; у 1742 годзе — на прыёме з нагоды атрыманьня сынам ваяводы Станіславам ордэна Белага Арла; у 1744 годзе — на вясельлі дачкі Марыяны[2].
Віцебская рэзыдэнцыя была зьнішчаная да канца XVIII ст. У першае дзесяцігодзьдзе XIX ст. побач або нават часткова на падмурках колішняга палаца Агінскіх быў узьведзены мураваны будынак езуіцкай вучэльні.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads