Віцебскія замкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцебскія замкі
Remove ads

Віцебскія замкі — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Віцебску. Складаліся з Горнага, Ніжняга і Ўзгорскага замкаў. Існавалі ў XIV—XVIII стагодзьдзях.

Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры
Віцебскія замкі
Thumb
Віцебскія замкі, 1664 г.
КраінаБеларусь
МестаВіцебск
Каардынаты55°11′38″ пн. ш. 30°12′10″ у. д.
Віцебскія замкі на мапе Беларусі
Thumb
Віцебскія замкі
Віцебскія замкі
Віцебскія замкі на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Руіны Віцебскага замка. Н. Орда, 1875—1876 гг.

Раньнія часы

Паводле паданьня зь Віцебскага летапісу, у 974 годзе княгіня кіеўская Вольга заснавала першы драўляны замак (горад) пры ўтоку Віцьбы ў Дзьвіну.

Вялікае Княства Літоўскае

Па далучэньні Віцебску да Вялікага Княства Літоўскага ў XIV ст. вялікі князь Альгерд узьвёў мураваныя фартыфікацыі вакол Горнага і Ніжняга замкаў. Адно з найзначнейшых выпрабаваньняў Віцебскіх замкаў адбылося ў 1393 годзе пры аблозе вялікім князем Вітаўтам, калі ўпершыню ў Вялікім Княстве Літоўскім былі ўжытыя гарматы. У 1396 годзе Вітаўт ізноў мусіў браць штурмам фартыфікацыі места. У спробе здабыць вялікакняскі тытул Віцебск двойчы ў 1435 і 1437 гадох браў у аблогу Міхал Жыгімонтавіч. Тройчы ў 1516, 1519, 1568 гадох яго беспасьпяхова штурмавалі маскоўскія захопнікі.

У 1614 годзе адбыўся вялікі пажар, у выніку якога большая драўляная частка Ніжняга і Горнага замкаў ушчэнт згарэла. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Віцебскія замкі пратрымаліся даўжэй за іншыя вялікалітоўскія фартыфікацыі: іхныя абаронцы здаліся 22 лістапада 1654 году па ўпартай 14-тыднёвай аблозе. Захапіўшы замкі, маскоўцы спрабавалі іх падрамантаваць, аднак стары мураваны замак Альгерда так і не аднаўляўся: замест мураваных сьценаў і вежаў ставілі драўляныя зрубы.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) 28 верасьня 1708 году на загад маскоўскага гаспадара Пятра I, а пазьней у 1752 годзе ізноў жа праз расейцаў драўляныя замкі былі спаленыя, па чым іх закінулі і больш не аднаўлялі[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, рэшткі фартыфікацыяў зруйнавалі, а тэрыторыі замкаў паступова забудавалі.

Найноўшы час

У 1970 годзе на тэрыторыі Віцебскіх замкаў прайшлі археалягічныя дасьледаваньні (кіраўнік — Міхась Ткачоў).

У 2007 годзе тут збудавалі рэпліку Духаўскага кругліка, дзе разьмясьціўся музэй.

Remove ads

Архітэктура

Для Альгерда Віцебск меў выняткова вялікае значэньне ў правядзеньні актыўнай усходняй палітыкі (ваенных паходаў на Маскву), таму ня дзіўна што вялікі князь загадаў збудаваць на месцы драўлянага старога гроду комплекс магутных мураваных фартыфікацыяў, які складаўся з Горнага і Ніжняга замкаў.

Горны замак меў пяць абарончых вежаў, лінія ягонай абароны дасягала 392 сажань (800 мэтраў), тым часам сьцяна Ніжняга замка дасягала 585 ½ сажань (1256[2] мэтраў) і ўмацоўвалася 13 вежамі.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads