Нікаляс Бурдыса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікаляс Андрэс Бурдыса (па-гішпанску: Nicolas Andres Burdisso; нар. 12 красавіка 1981 году, Альтас-дэ-Чыпіён, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Выступаў на пазыцыі абаронцы. Ягоны малодшы брат, Гільерма, таксама зьяўляецца футбалістам і выступае на радзіме ў клюбе «Бока Хуніёрс».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Нікаляс пачаў прафэсійную кар’еру ў «Боке Хуніёрс» ў 1999 годзе. За пяць сэзонаў Нікаляс выйграў сем трафэяў, уключаючы тры Кубка Лібэртадорэс і два Міжкантынэнтальныя кубкі. У 2004 годзе за 3,5 млн эўра Бурдыса перайшоў у склад італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале», заключыўшы кантракт да 30 чэрвеня 2008 году[4].
28 жніўня 2010 году гулец падпісаў 4-гадовы кантракт з «Ромай»[5][6]. У лістападзе 2011 году Бурдыса атрымаў разрыў зьвязак левага калена й выбыў са строю на 6 месяцаў[7]. Толькі 29 красавіка футбаліст прыступіў да трэніровак з асноўным складам клюбу[8].
Міжнародная
15 траўня 2006 году Нікаляс быў прызначаны ў якасьці чальца нацыянальнай зборнай на чэмпіянат сьвету 2006 году, згуляўшы ва ўсіх трох матчах групы.
Remove ads
Дасягненьні
«Бока Хуніёрс»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2000(а), 2003(а)
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2000, 2001, 2003
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2000, 2003
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2006, 2007, 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Італіі: 2006
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2006
Аргентына
- Залаты прызэр алімпійскіх гульняў: 2004
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads