Нікаляс Лядэйра
уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікаляс Лядэйра (па-гішпанску: Nicolás Lodeiro; нар. 21 сакавіка 1989, Пайсанду, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Насьяналь» і нацыянальнай зборнай Уругваю.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Нікаляс прыйшоў у акадэмію клюбу «Насьяналь» у 14 гадоў. праз чатыры гады ён дэбютаваў за асноўны склад клюбу. У наступныя гады малады футбаліст хутка прагрэсаваў. У 2009 годзе ягоны тры галы дапамаглі клюбу дайсьці да паўфіналу Кубка Лібэртадорэс. У студзені 2010 году Лядэйра падпісаў двухгадовы кантракт з амстэрдамскім «Аяксам»[2]. На той момант у гэтым клюбе ўжо выступалі два ўругвайскія гульцы, то бок Бруна Сыльва і Люіс Суарэс. 7 лютага 2010 году Нікаляс дэбютаваў у складзе сталічнага калектыву ў матчы супраць «Твэнтэ», аднак у хуткім часе атрымаў траўму і цалкам прапусьціў сэзон 2010—2011 гадоў.
20 ліпеня 2012 году бразыльскі «Батафогу» выкупіў правы на гульца, а ў траўні 2014 году ўругваец падпісаў кантракт з клюбам «Карынтыянс». Гэтаму бразыльскаму клюбу трансфэр абышоўся ў 4,5 млн бразыльскіх рэалаў. 5 лютага 2015 году далучыўся да табару аргентынскага клюбу «Бока Хуніёрс», дзе атрымаў 10 нумар[3].
Міжнародная
У складзе нацыянальнай зборнай Уругваю дэбютаваў у 2009 годзе ў матчы супраць зборнай Коста-Рыкі.
Remove ads
Дасягненьні
«Насьяналь»:
- Чэмпіён Уругваю: 2009
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2010
«Батафогу»:
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2013
«Бока Хуніёрс»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2015
- Уладальнік Кубка Аргентыны: 2015
«Сіетл Саўндэрз»:
- Уладальнік Кубка МЛС: 2016, 2019
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ: 2022
Уругвай:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads