Люіс Суарэс

уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Люіс Суарэс
Remove ads

Люі́с Альбэ́рта Суа́рэс Ды́яс (па-гішпанску: Luis Alberto Suárez Díaz; нар. 24 студзеня 1987 году, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік маямскага клюбу «Інтэр» і нацыянальнай зборнай Уругваю. Выхаванец «Насьёналю» з Мантэвідэо, у складзе якога стаў чэмпіёнам Уругваю ў 2006 годзе. У складзе зборнай Уругваю Люіс станавіўся ўладальнікам Кубка Амэрыкі 2011 году, найлепшы гулец гэтага турніру, паўфіналіст чэмпіянату сьвету 2010 году. Суарэс шырока вядомы як адзін з найлепшых нападнікаў сьвету[5][6], аднак пры гэтым і сваімі пакусамі іншых гульцоў. За апошні такі інцыдэнт на чэмпіянаце сьвету 2014 году, калі гулец укусіў Джорджа К’еліні, ён быў дыскваліфікаваны на чатыры месяцы[7]. 23 чэрвеня 2013 году, забіўшы 2 галы ў браму зборнай Таіці, Суарэс выйшаў на першае месца сярод найлепшых бамбардзіраў у гісторыі зборнай Уругваю.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...

Улетку 2014 году Суарэс перайшоў у гішпанскую «Барсэлёну» за 81 мільён эўра[8]. У 2020 годзе апынуўся незапатрабаваным новым галоўным трэнэрам «Барсэлёны» Рональдам Куманам. Суарэс спрабаваў уладкавацца ў італьянскі «Ювэнтус», аднак, не атрымаўшы дазвол на італьянскае жыхарства быў вымушаны скласьці ўгоду з мадрыдзкім «Атлетыка»[9][10].

Remove ads

Дасягненьні

«Насьяналь»:

  • Чэмпіён Уругваю: 2006, 2022

«Аякс»:

«Лівэрпул»:

«Барсэлёна»:

«Атлетыка»:

«Грэмію»:

  • Чэмпіён штату Рыю-Грандзі-ду-Сул: 2023
  • Пераможца Рэкопы Гаушу: 2023

«Інтэр»:

  • Пераможца Сапортэрз Шылдс: 2024

Уругвай:

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads