Нікляс Майсандэр
фінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікляс Майсандэр (па-фінску: Niklas Moisander; нар. 29 верасьня 1985 году, Турку, Фінляндыя) — колішні фінскі футбаліст, абаронца. Быў гульцом нацыянальнай зборнай Фінляндыі. Нікляс мае брата-блізьнюка Гэнрыка, які таксама зьяўляецца футбалістам і гуляе брамнікам. Нікляс зьяўляецца найлепшым футбалістам Фінляндыі 2012 году.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Кар’еру распачаў у клюбе з роднага гораду ТПС. У 2003 годзе Нікляс перайшоў у склад амстэрдамскага «Аяксу» разам з братам-блізьнюком[3]. У 2006 годзе Нікляс перабраўся ў клюб «Зволе», а ў 2008 годзе стаў гульцом клюбу АЗ. У жніўні 2012 году Нікляс вярнуўся ў «Аякс» і заключыў з клюбам трохгадовы кантракт[4].
Міжнародная
У нацыянальнай зборнай Фінляндыі Майсандэр дэбютаваў 29 траўня 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны. У 2011 годзе атрымаў капітанскую повязь ад Пэтры Пасанэна.
Remove ads
Дасягненьні
АЗ:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2009
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2009
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2013, 2014
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2013
«Мальмё»:
- Чэмпіён Швэцыі: 2021, 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Швэцыі: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads