Ніна Галіноўская
беларуская паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніна Васільеўна Галіноўская (18 снежня 1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласьць — 25 траўня 2025, Менск) — беларуская пісьменніца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 18 снежня 1935 году ў в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сялянскай сям’і.
У 1955 годзе скончыла Магілёўскую дашкольную пэдагагічную вучэльню. Працавала выхавацелькай дзіцячага садку торфапрадпрыемства «Калпеніца» Берасьцейскай вобласьці, карэктарам газэты «Мінская праўда» (1962—1963), карэктарам друкарні выдавецтва «Звязда», затым выдавецтва ЦК КПБ (1963—1967). У 1967—1968 гадох — рэдактар мастацкіх фільмаў газэты «Кинонеделя Минска».
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1985 году. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1].
Remove ads
Творчасьць
Першы верш апублікавала ў 1958 годзе ў скідальскай раённай газэце «Красное знамя». Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сьняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), калектыўнага зборніку «Калі ветрык спачывае» (1985).
Remove ads
Бібліяграфія
- «Давайце пазнаёмімся». Кніга вершаў для дзяцей. 1962 г.
- «Лясная зарадка». Кніга вершаў для дзяцей. 1965 г.
- «Размова сняжынак». Кніга вершаў для дзяцей. 1968 г.
- «Сяргейкаў параход». Кніга вершаў для дзяцей. 1972 г.
- «Кніжчыны сябры». Кніга вершаў для дзяцей. 1975 г.
- «Мой дзень». Кніга вершаў для дзяцей. 1977 г.
- «Зай прагназіст». Кніга вершаў для дзяцей. 1979 г.
- «Незвычайны карагод». Кніга вершаў для дзяцей. 1986 г.
- «Восень едзе ў магазін». Кніга вершаў для дзяцей. 1990 г.
Узнагароды
- Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра (2000)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads