О̂

архаічная літара пашыранай кірыліцы From Wikipedia, the free encyclopedia

О̂
Remove ads

О̂, о̂ (о з цыркумфле́ксам; курсіў: О̂ о̂) літара пашыранай кірыліцы.

Хуткія факты Зьвесткі, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Літара была ўпершыню выкарыстаная ў найбольш распаўсюджанай хабараўскай вэрсіі альфабэту ўдэгейскай мовы[1][2].

Летувіская мова

Адным зь першых творцаў кірылічнага шрыфта для летувіскае мовы ў XIX стагодзьдзі быў С. П. Мікуцкі. Менавіта ў гэтай азбуцы выкарыстоўвалася літара О̂.

Паводле С. П. Мікуцкага[3], 28 кірылічных літар былі цалкам прымальныя для летувіскае фанэтыкі без усялякіх зьменаў, і толькі для некаторых гукаў і дыфтонгавых спалучэньняў трэба было ўвесьці асаблівыя абазначэньні, у тым ліку о̂ для доўгіх o, uo, ua.

Remove ads

Марыйская пісьменнасьць

Літара выкарыстоўвалася ў марыйскім альфабэце А. Альбінскага 1837 году, пазначала гук [ö][4], у сучасным альфабэце ёй адпавядае кірылічная «Ӧ»[4].

Акрамя непасрэдна о̂, у альфабэце таксама выкарыстоўваліся іншыя літары (літараспалучэньні) з цыркумфлексам: «iо̂», «ю̂», «ію̂», «я̂»[5].

Польская мова

Thumb
Польскі кірылічны альфабэт, маюскул.
Thumb
Польскі кірылічны альфабэт, мінускул.

У польскай кірыліцы О̂ адпавядала лацінскай літары «Ó»[6], якая пазначае гук [u][7].

Удмурцкая мова

У 1775 годзе выйшла першая ўдмурцкая граматыка — «Сочинения, принадлежащие к вотской грамматике»[8] архібіскупа Казанскага Веніяміна (у сьвеце У. Г. Пуцэк-Грыгаровіч). У гэтым выданьні выкарыстоўваўся кірылічны альфабэт, які ўключаў большасьць літар тагачаснага расейскага альфабэту (акрамя ф, х, щ, ѳ, ѵ), а таксама дадатковыя літары g, ê, и̂, î, ї, ô, э̂[9].

Украінская мова

О̂ выкарыстоўвалася ў «Максімовічаўцы» — сыстэме ўкраінскага правапісу 1827 году на этымалягічных прынцыпах[10].

Літара выкарыстоўвалася над некаторымі галоснымі, вымова якіх таксама пазнала «ікавізм»: мôй, жалôбно, матêрью, за-мŷжъ.

Пачатковая ô пазначала ня толькі [i] на месцы этымалягічнага [o], але й пратэтычны гук [v], што ўтварыўся перад ім, напрыклад ôтъ (суч. арт.: від), ôнъ (суч. арт.: він).

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads