Станіслаў Мікуцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станісла́ў Па́ўлавіч Міку́цкі (7 лістапада [ст. ст. 26 кастрычніка] 1814, в. Ленкія, Беластоцкая вобласьць, Расейская імпэрыя — 6 верасьня [ст. ст. 25 жніўня] 1890) — беларускі мовазнаўца і фальклярыст[1]. Ганаровы доктар філялягічных навук (1878).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту (1851 год). З 1863 году працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 1873—1888 гадох дацэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту.
У 1853—1856 гадох на даручэньне Пецярбурскай АН дасьледаваў беларускія і летувіскія гаворкі, зьбіраў беларускі фальклёр. Вынікам экспэдыцыяў Мікуцкага сталі 9 навуковых справаздачаў, апублікаваных Аддзелам расейскай мовы і славеснасьці АН у 1853—1856 гадох, «Спроба летувіска-расейскага слоўніка» (1854) ды іншыя.
Дасьледаваў сувязь славянскіх моваў з балтыйскімі, з мовамі германскай, кельцкай, індаэўрапейскай групаў. З сабраных матэрыялаў у 1855 годзе склаў слоўнік на 2010 словаў.
Аўтар працаў «Абласныя словы беларускіх старцаў» і «Беларускія песьні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губэрні ў маёнтку Зябках Дрысенскага павету» (1853).
Адзін з стваральнікаў летувіскай кірыліцы.
Remove ads
«Аўкштайты»
Засьведчыў штучную папулярызацыю прускімі немцамі назвы «летувінінкі» датычна прускіх жамойтаў: паказаў, што сьцьверджаньне пруска-нямецкага лінгвіста Георга Нэсэльмана ў яго летувіскім слоўніку 1850 году, нібы расейскія летувісы, або жамойты, называюць прускіх летувісаў «Létuwninkai kalninni» з прычыны ўзгорыстай мясцовасьці[2] ёсьць непраўдзівым. На думку Мікуцкага, гэта стала вынікам памылковага разуменьня Нэсэльманам прыметніка «летувіска-горны», ужытага ў выдадзенай у 1842 годзе кнізе Сыманаса Даўкантаса «Лемантар летувіска-горнай і жамойцкай моваў» («Abecieļa lîjtuwiû-kalnienû ir źiamajtiû kałbos», сучаснае летувіскае «Abėcėlė lietuvių-kalnėnų ir žemaičių kalbos»), як сыноніму «пруска-летувіскі»[3]. Апроч таго, Мікуцкі засьведчыў, што слова «kalnėnai» ('горныя, горцы') Даўкантас проста выдумаў[3].
У той жа працы 1855 году Мікуцкі згадаў назву «аўкштоты» («аўкштайты»), раскрыўшы лёгіку яе зьяўленьня: «Жамойты — Нізоўцы, летувісы, якія жывуць у нізоўі Нёмана. <…> Калі былі (і ёсьць) Нізоўцы, мусяць быць і Вярхоўцы; і сапраўды былі». Як галоўны довад даўнейшага існаваньня летувісаў-«вярхоўцаў» ён прывёў тэкст ліста Вітаўта ад 1420 году[4]. Прытым летувісаў свайго часу Мікуцкі, паводле асаблівасьцяў іх мовы, падзяліў на «паўночных» (Сьвянцянскі, Новааляксандраўскі, Вількамірскі, Панявескі і часткова Шавельскі паветы) і «паўднёвых», адзначыўшы, што мяжа між адпаведнымі гаворкамі часткова праходзіць ракой Вяльлёй[3].
Апроч таго, Мікуцкі зьвярнуў увагу на тое, што народжаны ў Магілёве лінгвіст і лексыколяг Фёдар Шымкевіч у сваёй фундамэнтальнай працы «Корнеслов русского языка, в сравнении со всеми главными славянскими наречиями и 24 иностранными языками» (1842 год) азначыў летувіскія словы, выпісаныя з адзінага выдадзенага ў Вялікім Княстве Літоўскім слоўніка летувіскай мовы Канстанціна Шырвіда, як прыналежныя да «самагіцкай мовы», а з выдадзенага ў Прусіі слоўніка Філіпа Руіга (у назове якога летувіская мова па-нямецку азначалася як «літоўская», ням. «Littauisch-Deutschen und Deutsch-Littauischen Lexicon») — як прыналежныя да «літоўскай мовы», хоць ужо за часамі Мікуцкага афіцыйная лінгвістычная навука, наадварот, вызначала мову першага слоўніка як «уласна літоўскую», а другога — як «жамойцкую»[5] (сучасная летувіская лінгвістыка вызначае мову прускіх выданьняў як «заснаваную на заходнежамойцкім дыялекце»[6]). Тым часам беларускую мову Фёдар Шымкевіч азначыў «літоўска-рускай»[7].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads