Ольса

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

О́льса, Вольса[2] — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці, Клічаўскім і Качэрыцкім раёнах Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 92 км. Плошча вадазбору 1690 км². Выдатак вады ў вусьці 9,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads
Remove ads

Назва

На думку мовазнаўцы І. Яшкіна гідронім Вольса ўтварыўся да народнага слова вольс (алёс) — 'нізінны альховы лес'. Паводле мовазнацы В. Вячоркі, беларускай фанэтыцы адпавядае толькі форма Вольса[2].

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 3,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Каменнага Барку Бярэзінскага раёну, вусьце за 5 км на захад ад вёскі Любонічаў Качэрыцкага раёну. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Даліна пераважна невыразная, каля места Клічава, вёскі Ваевічаў і паміж вёскамі Бацэвічамі і Запольлем Клічаўскага раёну трапэцападобная (шырыня 0,8—1 км). Схілы спадзістыя, вышынёй 2—7 м, месцамі слабапарэзаныя; правы адкрыты, разараны, левы амаль на ўсім працягу парослы мяшаным лесам. Абалона двухбаковая, ніжэй за Клічаў чаргуецца па берагах (шырыня 0,6—1,5 км), нізкая, месцамі забалочаная; ад вусьця Сушы да вёскі Запольля Клічаўскага раёну перасечаная мэліярацыйнымі каналамі. У разводзьдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,5—1 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча ў вярхоўі на працягу 10 км каналізаванае, ніжэй шырыня ракі ў межань 12—18 м. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, паміж вёскамі Ваевічам і Запольлем Клічаўскага раёну спадзістыя, ніжэй да вусьця стромкія і абрывістыя. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў.

Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. У ніжняй плыні найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,2 м[3].

Remove ads

Цікавы факт

Рака паслужыла назваю для фолк-гурта Стары Ольса.

Крыніцы

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads