Клічаў

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Клічаў
Remove ads

Клі́чаў — места ў Беларусі, на рацэ Ольсе. Адміністрацыйны цэнтар Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7512 чалавек[1]. Знаходзіцца за 91 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Нясёта (лінія Магілёў — Асіпавічы).

Хуткія факты

Клічаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Клічаў як вёску Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва датуецца 1592 годам[2]. Пад 1738 годам ён упамінаецца як дзяржаўнае сяло (20 гаспадарак) у складзе Любашанскага староства.

У 1775 годзе Клічаў меў статус мястэчка (25 двароў) і ўваходзіў у Мацэвіцкае войтаўства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Клічаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 57 двароў[3]. У 1865 годзе статус Клічава панізілі да сяла, у якім было 79 двароў, дзеяла царква. На 1886 год у Клічаве было 50 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя сяло (77 двароў, кіравалася валасной управай Даўжанскай воласьці), і мястэчка (падпарадкоўвалася мяшчанскай управе). У мястэчку Клічаве разьмяшчаліся расейская народная вучэльня (з 1875 году), царква Сьвятой Тройцы (у 1894 годзе ўзьвялі новы будынак) юдэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазын, 4 крамы, шынок, 4 млыны; 2 разы на год праводзіліся кірмашы. Побач зь ім знаходзіўся фальварак Клічаў, уладаньне графа Патоцкага. У 1904—1914 гадох у мястэчку працавала гута, на якой выраблялі бутэлькі, аптэчны, парцалянавы і хімічны посуд.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Клічаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Клічаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Клічаў вярнулі БССР, дзе 17 ліпеня 1924 году ён стаў цэнтрам раёну Бабруйскай акругі (з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці). 27 верасьня 1938 году Клічаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. На 1940 год тут працавалі маслазавод, 2 хлебазаводы, раённы прамысловы камбінат (з 1930 году), шавецкая, кравецкая і кандытарская арцелі, завод безалькагольных напояў, тэлеграф, пошта, радыёвузел, бібліятэка, лясная прамысловая гаспадарка, сярэдняя школа, паліклініка, мэтэастанцыя. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 28 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У чэрвені 1942 году, каля Клічава за 10 дзён утварыўся першы на тэрыторыі Беларусі партызанскі аэрадром. Дзеяў Клічаўскі апэратыўны цэнтар, які кіраваў аднайменным партызанскім злучэньнем.

У 1944—1954 гадох Клічаў уваходзіў у склад Бабруйскай вобласьці, у 1962—1965 гадох — у Качэрыцкім раёне. 11 верасьня 2000 году ён атрымала статус места. 3 студзеня 2005 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Клічава[4].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 427 чал.; 1886 год — 390 чал.[5]; 1897 год — 608 чал. у мястэчку Клічаве і 30 чал. у фальварку Клічаве[6]
  • XX стагодзьдзе: 1933 год — 1,9 тыс. чал.; 1972 год — 5,3 тыс. чал.; 1997 год — 8,6 тыс. чал.[7]; 1998 год — 8,6 тыс. чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 7,7 тыс. чал.; 2006 год — 7,5 тыс. чал.; 2008 год — 7,2 тыс. чал.; 2009 год — 7521 чал.[9] (перапіс); 2015 год — 7407 чал.[10]; 2016 год — 7423 чал.[11]; 2017 год — 7457 чал.[12]; 2018 год — 7512 чал.[1]

Адукацыя

У Клічаве працуюць аграрна-тэхнічны каледж, УПК, 2 сярэднія, мастацкая і спартовая школы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.

Remove ads

Забудова

Плян

У забудове пераважаюць дамы сядзібнага тыпу. Цэнтар фармуюць 2—5-павярховыя будынкі. Утварыўся лесапарк, дэндрарый.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Пралетарская вуліцаЗалатая вуліца[13]

Эканоміка

Працуюць прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, лесанарыхтоўчай прамысловасьці.

  • Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» Клічаўскага раённага спажывецкага таварыства
  • Унітарнае камунальнае прадпрыемства «Побытпаслугі».

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Будынак на гістарычнай Залатой вуліцы

Інфраструктура

Дзее Клічаўскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Ольса»[14].

Славутасьці

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятой Тройцы (XVIII ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads