Ольстэрская юніянісцкая партыя
палітычная партыя Паўночнай Ірляндыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ольстэрская юніянісцкая партыя (па-ангельску: The Ulster Unionist Party) — юніянісцкая палітычная партыя ў Паўночнай Ірляндыі[1]. Партыя была заснаваная ў 1905 годзе, вылучыўшыся з Ірляндзкага юніянісцкага альянсу ў Ольстэры. Ачоленая Эдўардам Карсанам, парцыя замагалася супраць руху гоўмрул. Па падзеле Ірляндыі яна была кіроўнай партыяй Паўночнай Ірляндыі паміж 1921 і 1972 гадамі[2]. Пад кіраўніцтвам Дэйвіда Трымбла, партыя дапамагла дамовіцца аб Бэлфасцкім пагадненьні ў 1998 году, якая скончыла ірляндзкі канфлікт. Трымбл займаў пасаду першага міністра Паўночнай Ірляндыі з 1998 па 2002 гады. У 2003 годзе партыя атрымала паразу ад Дэмакратычнай юніянісцкай партыі. З 1905 па 1972 гады партыя фактычна зьяўлялася паўночна-ірляндзкай філіяй Кансэрватыўнай партыі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads