Оргускі ўнівэрсытэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Оргускі ўнівэрсытэт
Remove ads

Оргускі ўнівэрсытэт — найбуйнейшы ў Даніі паводле колькасьці студэнтаў унівэрсытэт.[6] Знаходзіцца ў другім па памерах горадзе краіны Оргусе.

Хуткія факты Дэвіз, Заснаваны ...

Сусьветныя рэйтынгі ў апошнія гады называюць унівэрсытэт сярод 150 лепшых у сьвеце. Асабліва вядомая яго бізнэс-школа (BSS). Два прафэсары ўнівэрсытэту атрымалі Нобэлеўскія прэміі ў галінах хіміі, а таксама эканомікі.

Remove ads

Гісторыя

Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1928 годзе. Першыя курсы чыталіся ў дысцыплінах філязофіі і лінгвістыкі.

У час Другой сусьветнай вайны ў адным з будынкаў унівэрсытэту знаходзілася Гестапа. Праз гэта ўнівэрсытэт быў бамбаваны ў 1944.

У 2012 Оргуская школа інжынэрыі была аб’яднаная з Оргускім ўнівэрсытэтам. Гэта ператварыла Оргускі ўнівэрсытэт у буйнейшую навучальную ўстанову Даніі.

Вядомыя выпускнікі

Оргускі ўнівэрсытэт вядомы некалькімі Нобэлеўскімі ляўрэатамі. Гэтак Енс Крысьціан Скоў (Jens Christian Skou) атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне хіміі ў 1997 годзе. Дэйл Мортэнсэн (Dale T. Mortensen), які меў часовую пасаду прафэсара ўнівэрсытэту, атрымаў Нобэлеўскую прэмію па эканоміцы ў 2010 годзе.

Андэрс Фог Расмусэн, былы генэральны сакратар НАТО і прэм'ер-міністар Даніі атрымаў ступень майстра Оргускага ўнівэрсытэту.

Таксама ўнівэрсытэт скончылі каралева Даніі Маргрэт і прынц Фрэдрык, спадкаемца Дацкага трону.

Remove ads

Студэнцкае жыцьцё

Галоўная падзея студэнцкага жыцьця Оргускага ўнівэрсытэту — Рэгата альбо Kapsejladsen. Гэта вялікая студэнцкая імпрэза, якая прыцягвае болей за 20 000 чалавек адбываецца ўвесну і зьяўляецца буйнейшай падобнай студэнцкай вечарынай у Паўночнай Эўропе.[7] У час Рэгаты таксама праходзяць голыя забегі вакол унівэрсытэцкага возера, у якіх студэнты і студэнткі спаборнічаюць за права прадстаўляць унівэрсытэт у час галоўнага голага забегу Даніі на фэстывалі Roskilde.

Штотыдзень у час сэмэстраў на розных факультэтах і катэдрах адбываюцца "Пятнічныя бары". Гэта падзея дазваляе студэнтам зьбірацца ва ўнівэрсытэце і піць алькагольныя напоі, звычайна піва, і сацыялізавацца. Пятнічны бар — традыцыя многіх дацкіх інстытуцый.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads