Ордэн Кастуся Каліноўскага

беларуская дзяржаўная ўзнагарода From Wikipedia, the free encyclopedia

Ордэн Кастуся Каліноўскага
Remove ads

Ордэн Кастуся Каліноўскага — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Палажэньне аб ордэне прынятае Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня 13 красавіка 1995 году[1]. Узнагарода зацьверджаная ўказам прэзыдэнта ад 15 студзеня 1996 № 26 «Аб зацьвярджэньні апісаньня ордэнаў, мэдаляў і нагрудных знакаў да ганаровых званьняў Рэспублікі Беларусь», скасаваная 16 чэрвеня 2004[1][2].

Thumb
Рэканструкцыя ордэну паводле апісаньня 1996 году
Remove ads

Статус ордэна

Ордэнам Кастуся Каліноўскага ўзнагароджваліся грамадзяне:

  • за самаадданы ўчынак, мужнасьць і адвагу, выяўленыя пры выратаваньні людзей, спыненьні злачынных замахаў на іх жыцьцё; за адвагу, выяўленую ўва ўмовах падвышанай небясьпекі пры ахове грамадзкага парадку, абароне дзяржаўнай уласнасьці, пры затрыманьні злачынцаў і выкрыцьці злачынных групаў;
  • за мужнасьць і ўстойлівасьць, выяўленыя падчас стыхійных бедстваў, пажараў, аварыяў, катастрофаў і іншых надзвычайных абставінах, у выніку чаго папярэджаная пагроза жыцьцю і здароўю людзей або выратаваныя значныя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасьці;
  • за іншыя самаадданыя дзеяньні, зьвязаныя з выкананьнем воінскага, грамадзянскага або службовага абавязку і спалучаныя з рызыкай для жыцьця.

Ордэн Кастуся Каліноўскага носіцца на левым баку грудзей і разьмяшчаецца пасьля ордэна Воінскай Славы.[3]

Remove ads

Апісаньне

Да выданьня ўказа прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасьня 1999 г. №516 «Аб зацьвярджэньні апісаньня ордэнаў, мэдаляў і нагрудных знакаў да ганаровых званьняў Рэспублікі Беларусь» ордэн рэгуляваўся ўказам №26, паводле якога меў наступнае апісаньне:

Ордэн Кастуся Каліноўскага ўяўляе сабой знак, выкананы з двух чатырохкутнікаў, якія накладаюцца адзін на аднаго і фармуюць васьміканцовую зорку дыямэтрам 44 мм, у цэнтры якой разьмешчаны круг дыямэтрам 24 мм, у ім — рэльефная выява Кастуся Каліноўскага. Круг апраўлены вянком з дубовага і лаўровага лісьця; у верхняй частцы круга на чырвоным эмалевым фоне знаходзіцца надпіс: «Кастусь Каліноўскі». Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна. Ордэн пры дапамозе вушкі і кольцы злучаецца зь пяцікутнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з дзьвюма жоўтымі палоскамі па бакох[4].

Remove ads

Скасаваньне

16 чэрвеня 2004 году пачаў дзейнічаць новы закон аб дзяржаўных узнагародах, паводле якога ордэн Кастуся Каліноўскага быў скасаваны і ўведзеныя чатыры іншыя, адпаведныя тым, якія існавалі за савецкім часам: за службу Радзіме, за асабістую мужнасьць, дружбы народаў і Ордэн пашаны[1].

У 2002 годзе да ўзнагароды пасьмяротна была прадстаўленая старэйшая судовая выканаўца суду Рагачоўскага раёну Натальля Камарова за «ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў, значны ўнёсак у забесьпячэньне законнасьці і правапарадку»[5]. Аднак ніводзін чалавек так і ня быў узнагароджаны ордэнам за ўвесь час ягонага існаваньня.

Альтэрнатыўны ордэн

У пачатку сакавіка 2008 году на Кангрэсе новай дыяспары і прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі ў Таліне быў заснаваны ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага. 4 сакавіка тамсама першым ордэнам, які вырабіў з бронзы скульптар Алесь Шатэрнік, завочна быў узнагароджаны Зьміцер Дашкевіч, адзін з лідэраў «Маладога фронту»[6]. Пазьней яго атрымалі таксама Аляксандар Казулін[7] і Мікалай Аўтуховіч[8].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads