Оскар Кардоса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Оскар Кардоса
Remove ads

О́скар Рэнэ́ Кардо́са Мары́н (па-гішпанску: Óscar René Cardozo Marín; нар. 20 траўня 1983 году, Хуан-Эўлёхіё-Эстыгарыбія, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, нападнік клюбу «Лібэртад» і гулец нацыянальнай зборнай Парагваю. Двойчы абіраўся найлепшым футбалістам году ў Парагваі (2006 і 2009).

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Да 2006 году Оскар гуляў у розных парагвайскіх клюбах. У другой палове 2006 году ён перайшоў у аргентынскі «Ньюэлз Олд Бойз» за 1,2 млн даляраў ЗША. За першы сэзон Оскар згуляў 16 матчаў і забіў 11 мячоў. Дзякуючы сваёй добрай гульні Кардоса атрымаў прыз футбаліста году ў Парагваі.

20 чэрвеня 2007 году Оскар перайшоў у «Бэнфіку» за 9,1 млн эўра за 80% правоў на гульца. Кар’ера ў Партугаліі ў Кардоса пачалася вельмі добра, ён пачаў рэгулярна выходзіць у асноўным складзе й стаў найлепшым бамбардзірам клюбу з 16 мячамі ў розных спаборніцтвах. У сэзоне 2009—2010 гадоў забіў у чэмпіянаце Партугаліі 26 мячоў у 29 матчах і стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, што дапамагло «Бэнфіцы» атрымаць перамогу ў партугальскім чэмпіянаце ўпершыню з 2005 году. Яшчэ 10 мячоў Кардоса забіў за сэзон у Лізе Эўропы, падзяліўшы з Кляўдыё Пісара тытул найлепшага бамбардзіра турніру.

4 жніўня 2014 году «Бэнфіка» абвесьціла пра пераход гульца ў турэцкі «Трабзанспор» 5 млн эўра. Акрамя таго, выплаты могуць быць павялічаны яшчэ на 1,6 млн эўра ў залежнасьці ад вынікаў гульні футаліста[4].

Міжнародная

Свой першы матч за зборную Парагваю Кардоса правёў 5 сакавіка 2007 году супраць зборнай Мэксыкі. У гэтым жа матчы ён забіў свой першы гол на міжнароднай арэне.

Remove ads

Дасягненьні

«Бэнфіка»:

  • Чэмпіён Партугаліі: 2010, 2014
  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2014
  • Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2014

«Алімпіякос»:

«Лібэртад»:

  • Чэмпіён Парагваю: 2021(а), 2022(а), 2023(а), 2023(к), 2024(а)
  • Уладальнік Кубка Парагваю: 2019, 2023
  • Уладальнік Супэркубка Парагваю: 2023

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads