Павал Лойка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Алегавіч Лойка (12 ліпеня 1958, Слонім — 22 кастрычніка 2010[1]) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1984). Сын пісьменьніка Алега Лойкі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1980[2]). З 1983 году супрацоўнік, у 1990—2000 гадох — загаднік аддзелу гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагодзьдзяў Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Адначасна з 1994 году загаднік катэдры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Выкладаў гісторыю Беларусі ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Дасьледаваў праблемы дзяржаўна-палітычнага разьвіцьця Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст., аграрную гісторыю Беларусі XVI—XVIII стагодзьдзяў.
Remove ads
Працы
Друкаваўся з 1982 году ў Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыне. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфіяў па гісторыі.
- Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мінск, 1988 (у сааўтарстве з В. І. Мялешкам).
- Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII стст. Мінск, 1991.
- І ўзняўся люд просты. Мінск, 1992 (у сааўтарстве з В. І. Мялешкам).
- Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы ХVI — першай трэці ХVII ст. Мінск: БДУ, 2002.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads