Павал Прышывалка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Па́вал Прышыва́лка (нар. 25 ліпеня 1999 году) — беларускі футбаліст, брамнік гомельскага «Лякаматыва».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец клюбу «Менск», дзе пачаў займацца футболам у веку 8 гадоў. З 2016 году пачаў выступаць за дубль «Менску». На наступны год замацаваўся ў дублі і пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У лютым 2018 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[2]. У 2018 годзе гуляў за клюб у Юніёрскай лізе УЭФА, з 2019 году пачаў часьцей зьяўляцца ў асноўнай камандзе ў якасьці рэзэрвовага брамніка. 5 верасьня 2020 году дэбютаваў у асноўным складзе «Менску» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўцу» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў сустрэчы. 28 лістапада 2020 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (2:4). У сэзоне 2021 году быў першым брамнікам каманды.

У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[3]. У сэзоне 2022 году быў другім брамнікам спачатку пасьля Аляксея Казлова, а зь лета пасьля Ягора Геняралава. Пачынаючы зь верасня, калі Геняралаў атрымаў траўму, замацаваўся ў асноўным складзе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[4]. У сакавіку 2023 году далучыўся да берасьцейскага «Цэнтру футболу»[5]. У студзені 2024 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[6], стаўшы трэцім брамнікам. У матчах Найвышэйшай лігі ўдзелу ня браў, часам выступаючы ў складзе другой каманды ў Першай лізе. Па сэзоне пакінуў каманду[7] і далучыўся да першалігавага «Лякаматыва».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads