Аляксей Казлоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Казлоў (нар. 11 ліпеня 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец футбольнай школы «Менску». З 2008 году гуляў за жодзінскае «Тарпэда». Зь цягам часу замацаваўся на пазыцыі флянгавага абаронцы. У сэзоне 2013 году быў выцесьнены адтуль Аляксеем Панкаўцом і Анры Хагушам і пачаў гуляць на флянгу паўабароны. У студзені 2014 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[2], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. Звычайна гуляў на пазыцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як правы абаронца ці левы паўабаронца. Па заканчэньні сэзону 2014 году меў намер пакінуць Бабруйск[3]. У студзені 2015 году праходзіў прагляд у казаскім клюбе «Жэтысу», аднак беспасьпяхова[4]. У выніку ў лютым вярнуўся ў «Белшыну»[5] і пачаў у клюбе сэзон 2015 году, у якім заставаўся асноўным абаронцам каманды, але ў чэрвені не гуляў праз пашкоджаньне.
З студзеня 2016 году знаходзіўся на праглядзе ў менскім «Дынама», зь якім у лютым склаў працоўную ўгоду[6]. У складзе дынамаўцаў, аднак, амаль не гуляў, прапусьціўшы большую частку сэзону 2016 году з-за траўмы. У сьнежні 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[7]. У студзені 2017 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[8]. Пачынаў сэзон у якасьці асноўнага гульца каманды, выступаючы ў якасьці левага або правага абаронцы, у другой палове сэзону праз траўмы пачаў радзей зьяўляцца на полі. Па заканчэньні сэзону пакінуў «Нафтан» і ў пачатку 2018 году далучыўся да «Воршы»[9], якую пакінуў у жніўні таго ж году[10].
У ліпені 2020 году паводле вынікаў крымінальнай справы аб дамоўных матчах быў прысуджаны да 2 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму[11].
Міжнародная
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Гулец алімпійскай зборнай Беларусі на Алімпіядзе 2012 году, дзе згуляў ува ўсіх трох матчах каманды на турніры.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads