Павал Церашковіч
беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Усеваладавіч Церашковіч (нар. 25 ліпеня 1958, Севастопаль) — беларускі гісторык, этноляг і культурны антраполяг. Кандыдат гістарычных навук (1988), дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
У 1980 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1986 годзе — асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі.
Працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту, Дзяржаўным музэі Беларусі, Міністэрстве культуры БССР, з 1988 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР.
З 1991 годзе працаваў у БДУ[4]. Праходзіў стажыраваньне ў Пітсбурскім (1996) і Оксфардзкім унівэрсытэтах (1999). У 1995 годзе чытаў курсы лекцыяў у Хэльсынскім унівэрсытэце, у 1999—2004 гадох — у Люблінскім унівэрсытэце імя Марыі Складоўскай-Кюры. Узначальваў катэдру этналёгіі, музэялёгіі і гісторыі мастацтваў БДУ з часу яе стварэньня 30 чэрвеня 2001 году да сакавіка 2008 году.
З 2008 году да студзеня 2014 году выкладаў у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, быў (з 2 траўня 2009 году) старшынём сэнату ЭГУ скліканьня 2009—2012 гадоў. Пазьней быў прарэктарам у навуцы прыватнага Ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча і сябрам Грамадзкага Балёнскага камітэту ў Беларусі.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Дасьледуе пытаньні тэорыі нацыянальных працэсаў, этнічную гісторыю Беларусі XIX — пачатку XX стагодзьдьзяў, сучасныя нацыянальныя працэсы. Аўтар разьдзелу «Фармаваньне і разьвіцьцё беларускай нацыі» (з Васілём Бандарчыкам) у кнізе «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя» (1985), адзін з аўтараў разьдзелаў у кнізе «Палесьсе. Матэрыяльная культура» (Кіеў, 1988)[5].
Аўтар звыш 100 навуковых працаў, манаграфіі «Этнічная гісторыя Беларусі XIX — пачатку XX стагодзьдзяў».
Remove ads
Бібліяграфія
- Этническая история Беларуси XIX — начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы. — Минск: БГУ, 2004. — 223 с.
- Польшча: краіна і людзі (Геаграфія Польшчы). — Менск: Зміцер Колас, 2016. — 144 с.
- Глабальныя праблемы чалавецтва. Нарысы эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі сучаснасці. — Менск: Зміцер Колас, 2017. — 176 с.
- Культурная геаграфія. Нарысы. — Менск: Зміцер Колас, 2018. — 188 с.
Сям’я
Жонка — беларускі палітоляг Роза Турарбекава.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads