Васіль Бандарчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Бандарчык (1920; цяпер в. Кірава, Слуцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 2009, Менск) — беларускі этнограф. Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972). Доктар гістарычных навук (1965), прафэсар (1978). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1980)[1]. Ганаровы чалец Польскага этнаграфічнага таварыства (1970), чалец адміністрацыйнай рады Міжнароднага таварыства этналёгіі і фальклёру(en) Эўропы (1982)[2].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў цароўскую сямігадовую школу (1936), затым — Слуцкую пэдагагічную вучэльню (1939). Настаўнічаў у сельскай школе Заслаўскага раёну (Менская вобл.).
Удзельнічаў у нямецка-савецкай вайне 1941—1945 гадоў. Дэмабілізаваўся з Савецкай арміі ў 1947 годзе.
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1952).
Да 1957 году працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам школы ў Смалявічах (Менская вобл.) і Менску. З 1957-га — асьпірант Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы Акадэміі навук БССР, 1959—1966 гг. — навуковы супрацоўнік, у 1967—1969 гг. намесьнік дырэктара, у 1969—1976 гг. — дырэктар. У 1976—1991 гг. — загаднік аддзелу этнаграфіі, з 1991 г. — дарадца пры дырэкцыі. У 1997—2005 гг. — галоўны навуковы супрацоўнік.
Падрыхтаваў 17 кандыдатаў навук. Тры яго вучні сталі дактарамі навук.
Remove ads
Навуковая праца
Займаўся вывучэньнем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклёру, дасьледаваў паходжаньне, матэрыяльную і духоўную культуры беларусаў. Сабраў і ўпершыню сыстэматызаваў шырокі фактычны матэрыял па гісторыі этналягічнага вывучэньня беларусаў расейскімі і польскімі дасьледнікамі і навуковымі арганізацыямі.
Бібліяграфія
Аўтар 5 індывідуальных манаграфіяў і 15 брашураў, звыш 200 артыкулаў. Пад ягонавуковым кіраўніцтвам і пры аўтарскім удзеле падрыхтавалі таксама 27 манаграфіяў і зборнікаў.
- Бондарчик, В. К., Чигринов И. Г. Николай Яковлевич Никифоровский : Очерк жизни и деятельности / В. К. Бондарчик, И. Г. Чигринов. — Минск : Издательство АН БССР, 1960. — 103 с.
- Бандарчык, В. К. Еўдакім Раманавіч Раманаў : Жыццё і навуковая дзейнасць / В. К. Бандарчык. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1961. — 305 с.
- Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.(недаступная спасылка) / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1964. — 232 с.
- Бондарчик, В. К., Федосик, А. С. А. К. Сержпутовский / В. К. Бондарчик, А. С. Федосик. — Минск : Наука и техника, 1966. — 120 с.
- Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1970. — 123 с.
- Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1972. — 168 с.
- Этнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя(недаступная спасылка) / В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1985. — 215 с.
- Беларусы : У 8-мі т. Т.3 : Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — 365 с : іл. — ISBN 985-08-0283-9 : 368000.
Пад яго навуковым кіраўніцтвам і пры непасрэдным аўтарскім удзеле выйшлі працы «Беларускае народнае жыльлё» (1973), «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Беларуская народнае адзеньне» (1975), «Зьмены ў побыце і культуры гарадзкога насельніцтва Беларусі» (1976), «Зьмены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Этнічныя працэсы і вобраз жыцьця» (1980), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Этнаграфія беларусаў» (1985), «Палесьсе. Матэрыяльная культура» (1988), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадзкі быт і культура гарадзкога насельніцтва Беларусі» (1990), «Грамадзкі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Беларусы» (Масква, 1998)[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads