Павал Чарнышоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Чарнышоў (нар. 12 ліпеня 1995 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец гомельскай СДЮШАР-8. З 2012 году выступаў за дубль «Гомля». Зь лета 2014 году пачаў трапляць у асноўную каманду, дэбютаваў за яе 25 ліпеня 2014 году, выйшаўшы ў дадатковы час у кубкавым матчы супраць шацілавіцкага «Хіміка» (2:0). 14 верасьня таго ж году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на 75-й хвіліне матчу з наваполацкім «Нафтанам» (1:5). 30 лістапада 2014 году ўпершыню зьявіўся ў стартавым складзе гомельскай каманды ў матчы супраць менскага «Дынама» (2:0), тады ж адзначыўся галявой перадачай.
У сьнежні 2014 году на два гады падоўжыў кантракт з «Гомлем»[2]. У сэзоне 2015 году замацаваўся ў асноўнай камандзе гамельчукоў, нярэдка пачаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе. У сэзоне 2016 году дапамог «Гомлю» перамагчы ў Першай лізе, звычайна выходзячы на замену. Сэзон 2017 году цалкам прапусьціў праз пашкоджаньні. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам ЮАС[3]. У студзені 2019 году пакінуў каманду[4] і неўзабаве далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», гульцом якога афіцыйна стаў у лютым[5]. Аднак, за рэчыцкі клюб згуляў толькі ў чатырох матчах (2 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), пасьля чаго ў ліпені пакінуў каманду.
Міжнародная
Дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі 16 студзеня 2015 году ў матчы супраць зборнай Туркмэністану на Кубку Садружнасьці 2015 году ў Санкт-Пецярбургу. У выніку, браў удзел ва ўсіх шасьці матчах зборнай на гэтым турніры, але пасьля ў зборную ўжо не выклікаўся.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads