Павал V
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́вал V (па-лацінску: Paulus PP. V), сьвецкае імя Камільлё Баргезэ (па-італьянску: Camillo Borghese; 17 верасьня 1552, Рым, Папская вобласьць — 28 студзеня 1621, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з 16 траўня 1605 па 28 студзеня 1621. Сям’я Баргезэ паходзіла зь Сіены, але пераехала ў Рым. Тут 17 верасьня 1552 году нарадзіўся Камільлё. Ён вывучаў права і, як сьвятар, паступіў на папскую службу.
У 1616 дэкрэт папскай Кангрэгацыі «Індэкса забароненых кнігаў» асудзіў працу Мікалая Капэрніка «Аб зваротах нябесных сфэраў». З ініцыятывы папы быў пачаты таксама інквізыцыйны працэс супраць Галілео Галілея (1564—1642), самага выбітнага фізыка і астранома таго пэрыяду, прапагандыста ідэяў Мікалая Капэрніка. Забаронена было, у прыватнасьці, прапагандаваць тэзіс, што «Сонца ня рухаецца вакол Зямлі і Зямля не зьяўляецца цэнтрам Сусьвету». У часы Паўла V разьвіваліся місіі — капуцынаў у каралеўстве Конга, езуітаў — у Парагваі. У 1611 г. распаўсюдзіў на ўсю каталіцкую царкву прынцып «чысьціні крыві».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads