Пагарскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пагарскі раён
Remove ads

Пагарскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Пагар.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 1210 км². Асноўныя рэкі — Судасьць, Вара, Вабля.

Прыродныя рэсурсы

На тэрыторыі раёну вядзецца здабыча пяску, гліны, торфу.

Экалёгія

Чарнобыльская катастрофа прывяла да пагаршэньня экалягічнага становішча Пагарскага раёну. Практычна ўвесь раён апынуўся ў зоне радыяцыйнага забруджваньня (1—5 Кюры/км²).

Дэмаграфія

Насельніцтва раёну складае 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 11,5 тыс. Усяго налічваецца 132 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 1 мескае і 14 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча:

  • Пагарскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы:

  • Баршчоўскае сельскае паселішча
  • Вадзькаўское сельскае паселішча
  • Віцямлянскае сельскае паселішча
  • Гарадзішчанскае сельскае паселішча
  • Гетуноўскае сельскае паселішча
  • Грынёўскае сельскае паселішча
  • Долбатаўскае сельскае паселішча
  • Кісьцерскае сельскае паселішча
  • Пасудіцкае сельскае паселішча
  • Прырубкінскае сельскае паселішча
  • Стэчанскае сельскае паселішча
  • Сувораўскае сельскае паселішча
  • Чавускае сельскае паселішча
  • Юдзінаўскае сельскае паселішча
Remove ads

Славутасьці

  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Балыкіна.
  • Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Бобрык.
  • Сядзібна-паркавы комплекс Безбародкаў і царква Сьв. Тройцы ў в. Грынёва.
  • Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага ў в. Дараеўск.
  • Царква Сьв. Параскевы Пятніцы ў в. Зарэчнае.
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Курава.
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Лобкі.
  • Царква Нараджэньня Божай Маці і гарадзішча ў в. Пасудзічы.
  • Царква Сьв. Мікалая і гарадзішча радзімічаў «Сінін Мост» у в. Сінін.
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Стэчна.
  • Дом-музэй беларускага археоляга К. Палікарповіча і музэй «Палеалітычная стаянка» ў в. Юдзінава.
Remove ads

Асобы

  • Іван Нікітчанка (1939—2010) — беларускі навуковец у галіне сэлекцыі жывёлаў, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафэсар (1981)
  • Аляксандар Шкурко — навуковец, палярнік
  • Яўген Шляхта — доктар мэдычных навук, прафэсар, заслужаны дзяяч навукі РФ, чалец-карэспандэнт РАМН

Вонкавыя спасылкі

Пагарскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads