Пагар
мястэчка ў Пагарскім раёне Бранскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пага́р — мястэчка ў Расеі, на рацэ Судасьці. Адміністрацыйны цэнтар Пагарскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 8827 чалавек. Знаходзіцца за 128 км на паўднёвы захад ад Бранску, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Пагар.
Пагар — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся былы касьцёл XVII ст., перабудаваны да непазнавальнасьці пад царкву.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
Некаторыя дасьледнікі атаясамліваюць Пагар з старажытным паселішчам Радагошч, якое ўпершыню ўпамінаецца пад 1193 годам. У 1517 годзе ён належаў князю Васілю Шамячычу, якога маскоўскія гаспадары пасадзілі ў вязьніцу (дзе ён і сканаў), а места далучылі да Маскоўскай дзяржавы. У 1563 годзе Радагошч пацярпеў ад ваенных дзеяньняў і спыніў сваё існаваньне.
У XVII стагодзьдзі Ян Яцына атрымаў дазвол на заснаваньне мястэчка Пагар ва ўласным маёнтку, што знаходзіўся ў Старадубскім павеце Смаленскага ваяводзтва. 19 сьнежня 1649 году, паводле прывілея караля Яна Казімера, у мястэчку дазвалялася мець штотыднёвыя таргі ў аўторкі і пятніцы і чатыры кірмашы — на сьвятога Яна Хрысьціцеля, на «сьвята зялёнай Панны Марыі», на сьвятога Мікалая і «на Масьленіцу Рускую ведлуг старога календара». З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Пагар захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Пагар апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы, дзе стаў соценным местам Старадубскага палку. У 1784 годзе Пагар стаў павятовым цэнтрам Ноўгарад-Северскага намесьніцтва, з 1797 году — заштатнае места Маларасейскай губэрні (з 1802 году ў Чарнігаўскай губэрні.
3 лістапада 1865 году расейскія ўлады даравалі Пагару герб «у расьсечаным тарку котвігападобны крыж і два ромбы: правы бок тарчы блакітны, левы — срэбны, афарбоўка фігур адваротная»[1].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пагар абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе ён стаў цэнтрам воласьці Старадубскага павету Гомельскай губэрні (з 1926 году ў Бранскай губэрні). У 1929 годзе Пагар стаў цэнтрам раёну Заходняй вобласьці (у 1937—1944 гадох у Арлоўскай вобласьці). 10 ліпеня 1938 году Пагар атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Эканоміка
Цыгарэтна-цыгарная фабрыка — адзінае прадпрыемства ў Расеі, якое выпускае цыгары. Курцом пагарскіх цыгарак быў савецкі пісьменьнік Ільля Эрэнбург, іх спрабаваў Уінстан Чэрчыль. Апроч гэтага, фабрыка выпускае люлькавы тытунь, а таксама тытунь для кальянаў і самакрутак.
Таксама ў мястэчку працуюць заводы бульбянога грануляту, хлебазавод, масла і сухога малака, гароднінасушыльны, кансэрвавы; мясакамбінат і іншыя прадпрыемствы.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл[7] (XVII ст.; цяпер царква Сьвятой Ганны)
- Царква Сьвятой Тройцы (1783)
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads