Пагранічны (пасёлак)
пасёлак у Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бераставіца, Пагранічны.
Паграні́чны[1] (да 1978 году — Бераставіца[2]) — пасёлак у Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці, на шашы Р99, за 5 км на ўсход ад мяжы з Польшчай, за 10 км на поўдзень ад Вялікай Бераставіцы, за 30 км на захад ад Ваўкавыску. Пагранічны ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Пагранічнага сельсавету і камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Пагранічны-Агра».
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя пасёлку зьвязаная з разьвіцьцём чыгуначнай станцыі, якая ўзьнікла на гэтым месцы ў сувязі з будаўніцтвам чыгуначнай дарогі Баранавічы — Беласток. Першыя цягнікі станцыя прыняла ў 1887 годзе. Да 1917 году празь яе праходзілі пасажырскія цягнікі ў Заходнюю Эўропу. У пасьляваенны час была грузавой і перавалачнай станцыяй. Сярод грузаў перабольшваў каменны вугаль. Населены пункт вакол станцыі ня меў асобнай назвы, а ўсё разам называлася «станцыя Бераставіца».[3]
30 сьнежня 1975 году пасёлак Бераставіца ператвораны ў працоўны пасёлак. 17 сакавіка 1978 году працоўны пасёлак Бераставіца перайменаваны ў Пагранічны, Цецяроўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты, якія ўваходзілі ў яго склад, перададзеныя ў склад новаўтворанага Пагранічнага пасялковага савету[4][5].
9 жніўня 2007 году працоўны пасёлак Пагранічны быў аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў[6], у сувязі з гэтым быў скасаваны Пагранічны пасялковы савет і створаны Пагранічны сельсавет[7].
Remove ads
Насельніцтва
- 1 студзеня 2019 году — 1574 чал.[3]
Транспарт
Маецца чыгуначная станцыя Бераставіца.
Вуліцы
У пасёлку налічваецца 20 вуліцаў[3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads